Навіны

На Юбілейным возеры ў Гродне забаранілі купацца. Міліцыя правядзе рэйды на астатніх аб’ектах

Купацца на Юбілейным возеры ў Гродне забаранілі 15 чэрвеня. Пробы вады не адпавядалі мікрабіялагічных паказчыках бяспекі. Меры па забароне купання і занятку воднымі відамі спорту прымае ЖКГ, паведамляе Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

За мінулы тыдзень даследавалі 88 пробаў вады. Не адпавядалі гігіенічным нарматывам дзевяць пробаў.

Дзе можна купацца?

У Гродне, акрамя возера Юбілейнага, можна пайсці купацца на Цэнтральны пляж, пляжы ва ўрочышчах Ласосна і Пышкі. З пачаткам купальнага сезона спецыялісты правяраюць пробы ў лабараторыі штотыдзень. Трэба азнаёміцца з інфармацыяй на сайтах райвыканкамаў, дзе штогод размяшчаюць спісы вадаёмаў, абсталяваных і дазволеных для купання, і выконваць правілы паводзін на вадзе.

Міліцыя анансавала рэйды

Міліцыя паведаміла аб рэйдах па выяўленні курцоў у грамадскіх месцах. Па арт. 19.9 КаАП гродзенцам пагражае да чатырох базавых велічынь (128 рублёў).

Пратакол складуць таксама за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення. У Гродзенскім раёне было 13 парушэнняў за адзін месяц. Паводле арт.19.3 КаАП пагражае пакаранне аж да адміністрацыйнага арышту.

Купанне ў забароненых месцах — гэта таксама адміністрацыйнае правапарушэнне (арт. 24.42 КаАП). Вам пагражае штраф ад адной да трох базавых велічынь (ад 32 да 96 рублёў).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025