Купацца на Юбілейным возеры ў Гродне забаранілі 15 чэрвеня. Пробы вады не адпавядалі мікрабіялагічных паказчыках бяспекі. Меры па забароне купання і занятку воднымі відамі спорту прымае ЖКГ, паведамляе Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
За мінулы тыдзень даследавалі 88 пробаў вады. Не адпавядалі гігіенічным нарматывам дзевяць пробаў.
Дзе можна купацца?
У Гродне, акрамя возера Юбілейнага, можна пайсці купацца на Цэнтральны пляж, пляжы ва ўрочышчах Ласосна і Пышкі. З пачаткам купальнага сезона спецыялісты правяраюць пробы ў лабараторыі штотыдзень. Трэба азнаёміцца з інфармацыяй на сайтах райвыканкамаў, дзе штогод размяшчаюць спісы вадаёмаў, абсталяваных і дазволеных для купання, і выконваць правілы паводзін на вадзе.
Міліцыя анансавала рэйды
Міліцыя паведаміла аб рэйдах па выяўленні курцоў у грамадскіх месцах. Па арт. 19.9 КаАП гродзенцам пагражае да чатырох базавых велічынь (128 рублёў).
Пратакол складуць таксама за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення. У Гродзенскім раёне было 13 парушэнняў за адзін месяц. Паводле арт.19.3 КаАП пагражае пакаранне аж да адміністрацыйнага арышту.
Купанне ў забароненых месцах — гэта таксама адміністрацыйнае правапарушэнне (арт. 24.42 КаАП). Вам пагражае штраф ад адной да трох базавых велічынь (ад 32 да 96 рублёў).