Навіны

На Янкі Купалы ў Гродне пабудуюць медцэнтр з онкааддзяленнем і аперацыйным блокам. Замоўца — гродзенская «табачка»

Новы медцэнтр на праспекце Янкі Купалы збіраюцца пабудаваць адразу за гарадской клінічнай бальніцай № 4. Праект прадугледжвае пашырэнне медыцынскага цэнтра «Свет здароўя» гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Тытунь». Зараз ён працуе на тэрыторыі тытунёвай фабрыкі. Паводле планаў, будаўніцтва абыдзецца «табачцы» ў 18,5 млн рублёў ($ 7,3 млн).

Будынак новага медцэнтра будзе двухпавярховым, каркаснага тыпу, з падвалам і тэхнічным паверхам. Вонкавыя ненясучыя сцены ўзвядуць з газасілікатных блокаў, унутраныя перагародкі будуць цагляныя, фасады — з пліт керамаграніта і клінкернай цэглы.

Плошча забудовы — 1901,7 кв. м., прадугледжана азеляненне ўчастка.

Плануюць анкалагічнае аддзяленне і аперацыйны блок з палатамі

На першым паверсе ў вестыбюлі размесцяць зону рэцэпцыі, прыёмнае аддзяленне, аптэку. У апісанні праекта пералічаныя таксама аддзяленні ўльтрагукавой дыягностыкі, уралогіі, функцыянальнай дыягностыкі, анкалогіі, стаматалогіі і лор-аддзяленне. На планах паверхаў аддзяленне анкалогіі не адзначана, затое ёсць кабінеты гінеколагаў і педыятраў.

На другім паверсе запланаваны аперацыйны блок з пасляаперацыйнымі палатамі, цэнтральнае стэрылізацыйнае аддзяленне і офісныя памяшканні. У падвале прадугледжваюць санітарна-бытавыя і тэхнічныя памяшканні для абслугоўвання медцэнтра.

На думку замоўцаў будаўніцтва, пералік медпаслуг у новым будынку і іх якасць паспрыяе высокай канкурэнтаздольнасці цэнтра. У медцэнтры абяцаюць арганізаваць прыём высокакваліфікаваных спецыялістаў, паставіць сучаснае абсталяванне і выкарыстоўваць найноўшыя дыягнастычныя і лячэбныя тэхналогіі.

Уезд будзе з паркоўкі суседняй бальніцы

Участак з аднаго боку будзе ўшчыльную прымыкаць да плота 4-й бальніцы. Уезд на тэрыторыю медцэнтра будзе з гасцявой паркоўкі бальніцы. Галоўны фасад новага медцэнтра арыентаваны на праспект Янкі Купалы.

З боку галоўнага ўваходу прадугледжана паркоўка для наведвальнікаў на 27 месцаў, з якіх 4 — для людзей з інваліднасцю. Ля бакавога фасада запланавана паркоўка для супрацоўнікаў на 38 месцаў.

Калі пройдуць грамадскія абмеркаванні

Грамадскае абмеркаванне пройдзе з 25 чэрвеня па 19 ліпеня. Заўвагі і прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання прымаюць з 25 чэрвеня па 9 ліпеня ў пісьмовай або электроннай форме з паметкай «грамадскае абмеркаванне»:

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт (пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна; gorisp@gorod.grodno.by);
  • Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна; arhitektura@gorod.grodno.by)
  • праз сэрвіс «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама.

З праектам можна будзе азнаёміцца з 25 чэрвеня па 9 ліпеня ў вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва (8.00−13.00, 14.00−17.00, панядзелак — пятніца).

Прэзентацыя праекта пройдзе 6 ліпеня ў 15.30 у кабінеце № 1 (1 паверх) будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

Колькі каштуе будаўніцтва

Заснавальнікам ГУП «Тытунь» з’яўляецца Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». У траўні 2022 года «Тытунь» шукаў падрадчыка на праектаванне новага медцэнтра. Кошт праекта ацэньвалі ў 80 тыс. рублёў, будаўніцтва — у 18,5 млн. рублёў. Прадпрыемства разлічвае выдаткаваць на гэта ўласныя сродкі. Будаўніцтва планавалі пачаць у лістападзе 2022 года. Тэрмін эксплуатацыі будынка разлічаны на 70 гадоў.

Чытайце таксама: Против Гродненской табачной фабрики ввели новые санкции

Паводле планаў, «Свет здароўя» павінен цалкам пераехаць у новы будынак. Зараз ён працуе па вул. Арджанікідзэ, 18/1 на тэрыторыі тытунёвай фабрыкі. Медпаслугі прадастаўляюць супрацоўнікам фабрыкі і звычайным грамадзянам. На новым месцы планавалі дадаць камп’ютарную і магнітна-рэзанансную тамаграфію, але адмовіліся з-за высокага кошту.

Паблізу збудуюць яшчэ адну бальніцу

Непадалёк, каля кальцавой развязкі ля гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti, паміж праспектам Янкі Купалы і вёскай Солы плануюць пабудаваць новую гарадскую клінічную бальніцу. Яна будзе разлічана на 508 ложкаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024