Стваральнікі кавярні «Крепкий Черный» рыхтуюць новы праект — свой «янь і супрацьлегласць» пад назвай «Крепкий Белый». Пакуль у памяшканні ідзе рамонт. Тэрміны пакуль не называюць, але праект інтэр'еру ўжо ёсць.
Кавярня зойме месца на вул. Замкавай, 12. Яна будзе размяшчацца на другім паверсе бізнес-цэнтра «На Замкавай».
«Гэта наша лакацыя — наш новы дом, у якім мы занялі месца пад сонцам і цяпер вечары з намі будуць чароўнымі на ашаламляльнай тэрасе. Мы ламаем стэрэатыпы і „Крепкий Белый“ займае месца на другім паверсе», — напісалі ўладальнікі ў Instagram.
Стваральнікі паказалі праект кавярні. Карыстальнікі адзначаюць, што інтэр'ер прыгожы і з захаванымі «фірмовымі штучкамі». Два карыстальніка прапанавалі зрабіць крэслы зручнейшымі і менш цвёрдымі. Іх паабяцалі ўпрыгожыць падушкамі.
Уладальнікі распавялі Hrodna.life, што ў кавярні пакуль пачынаюць рабіць рамонт. Яго тэрміны пакуль назваць не могуць. У сторыс яны ўдакладнілі, што знаходзяцца на стадыі перамоваў з падрадчыкамі і папяровай працы. Зараз у кавярню шукаюць барыста.
— Яна будзе адрознівацца ад усіх кавярняў. Мы паспрабуем задаць новы ўзровень. Думаю, гараджане ўжо гатовыя, ды і астатнія кавярні падцягнуцца ў плане свайго росту, — распавялі Hrodna.life.
Кавярня «Крепкий Черный» адкрылася ў траўні 2020 года ў гандлёвым цэнтры Kazzarma Mall. Установа пазіцыянуе сябе як «pets friendly». Яны спецыяльна вырашылі адкрыцца ў жылым мікрараёне і працуюць «з веганскім ухілам». У буднія дні кавярня пачынае працаваць з 8.00 раніцы.
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…
Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…
Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…
У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…
9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…