У Гродне затрымалі таксіста службы «Яндэкс», які ў 2021 годзе адмовіўся везці супрацоўніка міліцыі ў форме. Відэа з запісам адмовы абслугоўваць ён выклаў у інтэрнэт. У чэрвені 2022 года да яго прыйшлі сілавікі і затрымалі. З ім запісалі «пакаяннае» відэа.
Відэа пачынаецца з запісу 2021 года. Супрацоўнік міліцыі ў форме сеў у аўтамабіль таксі. «Адразу хачу сказаць, што я супрацоўнікаў МУС не ваджу», — сказаў таксіст. Далей ідзе відэа затрымання. Гродзенца затрымалі ў двары прыватнага дома, жорстка паклаўшы на зямлю.
На камеру таксіст сказаў, што выкладваў «экстрэмісцкія матэрыялы з нагоды міліцыянтаў і дзейнага прэзідэнта». «Улічыў, моцна шкадую, за свае абразы хачу папрасіць прабачэння перад супрацоўнікамі міліцыі і дзеючым прэзідэнтам. Усё асэнсаваў, ва ўчыненым раскайваюся», — сказаў ён на камеру.
Паведамляецца, што ўзбуджаная крымінальная справа. У праўладным Telegram-канале сцвярджаюць, што гродзенец раней судзімы.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…