Капітальны рамонт моста па вул. Паповіча (Новы мост) павінны пачаць у верасні 2022 года. Пры гэтым на індывідуальны праект і праектна-пошукавыя работы час ёсць да кастрычніка. У маста з’явіцца новае колеровае рашэнне і падсветка. Верагодна, мост не закрыюць на час рамонту.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць конкурс з абмежаваным удзелам да 26 чэрвеня. Кошт закупкі складзе 689 690 рублёў з мясцовага бюджэту.
У планах — замяніць разразныя бэлькі, перабудаваць існуючую статычную схему збудавання на рамно-бэлечную неразрэзную з дэфармацыйнымі швамі ў пачатку і канцы маста. Адрамантуюць і ўзмоцняць пралётнае пабудаванне, адрамантуюць апоры, лесвіцы і конусы, перабудуюць маставое палатно і адрамантуюць асфальтабетоннае пакрыццё на падыходах. Ахоўны пласт гідраізаляцыі выканаюць з асфальтабетону.
Новы колер і падсветка
Адрамантуюць сістэму водаадвода з маста — колькасць і даўжыню водаадводных і дрэнажных трубак давядуць у адпаведнасці з дзеючымі нарматывамі.
Для маста распрацуюць колеравае рашэнне і падсветку. Перабудуюць суднавую сігналізацыю. Перад пачаткам распрацоўкі дакументацыі дэталёва абследуюць элементы маставога збудавання.
Мост не закрыюць на час рамонту?
Верагодна, мост падчас рамонту будзе функцыянаваць, так як спецыялісты распрацуюць схему арганізацыі дарожнага руху на час рамонту і на пастаянны перыяд.
Мосту на вул. Паповіча больш за 50 гадоў таму. Ён ні разу не закрываўся на капітальны рамонт. Даўжыня маста складае крыху больш за 300 метраў. Меркаваны тэрмін эксплуатацыі моста пасля рамонту — не менш за 25 гадоў.
На гэтым тыдні павінны адкрыць рух па Румлёўскім мосце. Яго зачынялі на паўгода. Рамонт моста пачалі 10 студзеня 2022 года. Спачатку рух на мосце не збіраліся перакрываць цалкам. Падчас рамонту збіраліся замяніць агароджу на ўсім мосце, разабраць ходнік, пакласці новы асфальт, зрабіць новы дарожны борт і замяніць дэфармацыйныя швы. У лютым мост вырашылі закрыць на два дні для выпрабаванняў. Падчас рамонтных працаў выявілі некаторыя дэфекты, якія стала магчымым убачыць толькі пасля разбору часткі будаўнічых канструкцый. Тэрміны рамонту працягнулі