Вуліцу Фамічова закрыюць для руху з 17 чэрвеня да 25 жніўня. Аўтобус №17 паедзе па-іншаму, паведамляе “Гродзенская праўда”.
Маршрут гарадскога аўтобуса №17 “Сярэдняя школа №3-Грандзічы-3” зменіцца на маршрут №17 “Гарадская бальніца №4 – Грандзічы-3”, які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт “Гарадская бальніца № 4” – пр. Янкі Купалы – прыпыначны пункт “вуліца Фамічова” і далей па сваім маршруце без зменаў.
У зваротным кірунку: прыпыначны пункт “Грандзічы-3” – прыпыначны пункт “вуліца Фамічова” (без зменаў), далей: пр.Янкі Купалы – прыпыначны пункт “Гарадская бальніца № 4”.
Горкага таксама закрываюць
Таксама з 9:00 15 чэрвеня (серада) да 5:00 18 чэрвеня (субота) закрываецца для руху транспарта ўчастак вуліцы Горкага (цотны бок, крама “Пінскдрэў”) ад кальца БЛК-Дубко (перынатальны цэнтр) да вуліцы Астроўскага ў сувязі з укладкай асфальту. Тэрміны могуць быць ссунутыя ў сувязі з ўмовамі надвор’я, паведамляе “Гродно Плюс”. Як мяняюць маршуты грамадскага транспарту, піша канал Urban Hrodna:
Аўтобусы:
№10 “Вуліца Таўлая – санаторый” Нёман-72″ паедзе ў прамым кірунку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Санаторый “Нёман-72” – прыпынак “Тэхналагічны каледж” (без зменаў), далей вул. Дубко – вул. Пушкіна – вул. Астроўскага – вул. Дзяржынскага – вул. 17 верасня, далей па сваім маршруце без зменаў;
№15 «Механічны завод – вуліца Урублеўскага» курсуе ў прамым кірунку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Вуліца Урублеўскага” – прыпынак “Бульвар Ленінскага камсамола” (без зменаў), далей вул. Дубко – вул. Пушкіна – вул. Астроўскага – вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў;
№46 «Чыгуначны вакзал – Зарыца-4» курсуе ў прамым кірунку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Зарыца-4” – прыпынак “Бульвар Ленінскага камсамола” (без зменаў), далей вул. Дубко – вул. Пушкіна – вул. Астроўскага – вул. Дзяржынскага – вул. 17 верасня, далей па сваім маршруце без зменаў.
Тралейбусы:
№2 «КСМ — Гродна Азот»: КСМ — вул. Максіма Горкага — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў, у зваротным кірунку: «„Гродна Азот“ — КСМ» без зменаў.
№ 3 “Фарты-Гродна Азот”: Фарты — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў, у зваротным кірунку: «„Гродна Азот“ – Фарты ” (без зменаў);
№ 6 “Хімвалакно-Дзевятоўка”: у прамым кірунку без зменаў, у зваротным кірунку: Дзевятоўка — вул. Дзяржынскага — вул. Сацыялістычная, далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 9 “Хімвалакно-БелТАПАЗ” у прамым кірунку без зменаў, у зваротным кірунку: БелТАПАЗ – вул. Гаспадарчая – вул. Курчатава – вул. Урублеўскага – бульвар Ленінскага камсамола – вул. Дубко – вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 15 «Фолюш — вул. Маладзёжная» ў прамым кірунку: Фолюш — вул Лізы Чайкінай — плошча Дзекабрыстаў — вул. Паповіча — вул. Вясенняя — вул. Болдзіна — бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: «Вуліца Маладзёжная» — Фолюш (без зменаў).
Маршруткі:
№ 1тк “Мясакамбінат – Рынак “Паўднёвы” (вуліца Багушэвіча)”: прыпынак “Мясакамбінат” — вул. Максіма Горкага (без зменаў), далей вул. Дубко – вул. Пушкіна – вул. Астроўскага – вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў і назад у тым жа кірунку;
№ 25тк “Зарыца – Вішнявец”: прыпынак “Зарыца” – вул. Максіма Горкага (без зменаў), далей вул. Дубко – вул. Пушкіна – вул. Астроўскага – вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Вішнявец» — вул. Максіма Горкага (без зменаў), далей вул. Астроўскага – вул. Пушкіна – вул. Дубко – вул. Максіма Горкага, далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 35тк “Багушэвіча-2-вуліца Карскага”: прыпынак “Багушэвіча-2” — бульвар Ленінскага камсамола (без зменаў), далей вул. Дубко — вул. Пушкіна — вул. Астроўскага – вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Багушэвіча-2» — вул. Максіма Горкага (без зменаў), далей вул. Астроўскага – вул. Пушкіна – вул. Дубко – бульвар Ленінскага камсамола, далей па сваім маршруце без зменаў.



