Грамадскі транспарт у Гродне. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life
Адна спецыяльная паласа з літарай «А» будзе абсталяваная па вуліцы Перамогі (у бок шклозавода), іншая — ад Дзяржаўтаінспекцыі да Румлёўскага моста. У найбліжэйшы час плануюць нанесці адпаведную разметку. Пра гэта «Гродзенскай праўдзе» паведамілі у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Дзякуючы вылучаным палосам грамадскі транспарт зможа праехаць названыя ўчасткі без перашкод. Таксама ён не будзе ствараць дадатковых перашкод для аўтамабілістаў.
Калі эксперымент будзе прызнаны паспяховым, то рэалізацыя гэтага праекта працягнецца на дарогах абласнога цэнтра. У прыватнасці, пры праектаванні новых вуліц будзе разглядацца магчымасць выдзялення асобнай паласы для грамадскага транспарту.
Выдзеленыя палосы для руху грамадскага транспарту з’явіліся ў Мінску ў 2011 годзе, паведамляе «Автобизнес». За язду па выдзеленай паласе для грамадскага транспарту пагражае штраф ад 1 да 5 базавых велічынь (ад 32 да 160 рублёў), за паркоўку ў неналежным месцы — 1 базавая велічыня для легкавога транспарту і 5 базавых — для грузавікоў і аўтобусаў, паведаміў начальнік АДАІ МОБ Фрунзенскага РУУС г. Мінска Андрэй Шуканаў БелТА.
У 2020 годзе рух грамадскага транспарту па вылучаных палосах запусцілі на двух вуліцах Белгарада. Транспартную рэформу пахваліў урбаніст Ілля Варламаў.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…