Навіны

Пад Гродна хочуць прадаць будынак на найстарэйшым аэрадроме Беларусі

Будынак былога аэрапорта ў Караліно побач з Юбілейным возерам плануюць прадаць. Інфармацыю аб гэтым апублікаваў Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі. Цана пакуль не вядома.

Аэрапорт у Караліно. Крыніца: au.nca.by

На продаж выставілі двухпавярховы, цагляны будынак з вежай. Гэта былы кантрольна-дыспетчарскі пункт. Агульная плошча — 630 кв.м. Да будынка праведзена ацяпленне, вадазабеспячэнне, электрычнасць, каналізацыя і тэлефон. Ёсць склеп.

Зараз будынак знаходзіцца на балансе Міністэрства надзвычайных спраў.

Калі ў Караліно з’явіўся аэрапорт

Аэрадром у вёсцы Караліно лічаць найстарэйшым у Беларусі. Першая паветраная рота размясцілася тут у 1910 годзе. Авіяцыя з аэрадрома прымала ўдзел у Першай і Другой сусветных войнах.

У сярэдзіне 1950-х гадоў назву аэрадрома «Каралін» змянілі на «Караліно». Там пачаў працаваць грамадзянскі аэрапорт Гродна. Самалёты з Гродзенскага аэрапорта лёталі ў Мінск, Кіеў, Крым і Маскву. У 1983 годзе побач з мястэчкам Абухава адкрылі новы Гродзенскі аэрапорт.

Побач з былым аэрадромам у Караліно сёння размяшчаецца Гродзенскі аэраклуб.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025