Тры ўчасткі пад будаўніцтва прыватных дамоў на Вішняўцы прададуць на аўкцыёне. Пра гэта паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Дата аўкцыёну пакуль невядомая.

Прыватны дом з відам на шматпавярховікі. На Вішняўцы выставілі на продаж тры надзелы зямлі
Участак для продажу з аўкцыёна. Крыніца: gcn.by

Участкі размяшчаюцца насупраць дома № 7 на вуліцы Стралковай. Плошча кожнага надзела — 10 сотак. Пачатковая цана за адзін участак — каля 29 тыс. рублёў. Побач знаходзіцца сярэдняя школа № 38, паліклініка № 7, а таксама крамы.

Пакупнікам трэба будзе дадаткова аплаціць знос насаджэнняў і будынкаў на тэрыторыі. На кожным надзеле ёсць магчымасць падлучыцца да электра-, газа- і вадазабеспячэння.

Прыватны дом з відам на шматпавярховікі. На Вішняўцы выставілі на продаж тры надзелы зямлі
Размяшчэнне аднаго з участкаў для продажу з аўкцыёна. Крыніца: «Яндекс карты».

Зямлю прадаюць на месцы былой Гнойніцы

Участкі прадаюць побач з былой вёскай Вішнявец. Да 1964 года яна называлася Гнойніца.

У пачатку ХХ ст. маёнткам у Гнойніцы валодала Эліза Ажэшка. Фальварак размяшчаўся на месцы дома № 8 на вуліцы Хімікаў.

На ўездзе ў былую вёску [cуч. вуліца Вішнявец — Hrodna.life] знаходзіцца помнік-абярэг. Яго ўсталявалі ў 1930 годзе. З іншага боку былой вёскі таксама стаіць абярэг 1931 года.