Пры выездзе з Гродзенскай вобласці ў Польшчу і Літву фізічныя асобы могуць вывозіць прадукты без абмежаванняў. Адмену лімітаў да канца 2022 года зацвердзіў Гродзенскі аблвыканкам. Інфармацыю пра гэта апублікавалі 2 чэрвеня на Нацыянальным прававым партале.

Абмежаванні на вываз з Беларусі крупаў, пшанічнай мукі, макарон, алею, цукру, солі і кансерваў, ўлады ўвялі ў красавіку 2022 года. Вывозіць гэтыя прадукты можна было не больш чым 1 кг, кансерваў - не больш за 3 банкі. Гэта тлумачылі неабходнасцю абароны ўнутранага рынку.
Зараз фізічныя асобы, што выязджаюць ў Польшчу і Літву праз памежныя пункты на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, змогуць безлімітна вывозіць прадукты.
Чытайце таксама: «Алею купіць пяць літраў». Рэпартаж з памежнай вёскі, куды едуць літоўцы і беларусы
Раней да канца года працягнулі бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі.