Навіны

Прыбяруць апошнюю гадзіну мовы і літаратуры: польскую школу ў Гродне з 2022 года русіфікуюць дашчэнту (удакладнена)

У гродзенскай польскай школе (СШ № 36) з 2022 года пачнуць выкладаць на рускай мове. Бацькам абяцалі, што на польскую мову і літаратуру пакінуць адну гадзіну ў тыдзень, але і яе могуць прыбраць. Інфармацыю Hrodna.life пацвердзіла маці вучня польскай школы Наталля.

Польская школа ў Гродне. Фота: Hrodna.life.

Пра адмену апошняй гадзіны польскай мовы і літаратуры паведаміла дырэктарка сярэдняй школы № 36 Данута Сурмач. У бацькоў гэта інфармацыя выклікала «глухую злосць і бяссіле», сказала Hrodna.life маці вучня школы Наталля. Па словах Наталлі, бацькі будуць прасіць каб пакінулі гадзіну польскай мовы, «бо абяцанняў ніякіх не далі».

Кодэкс аб адукацыі моваў нацыянальных меншасцяў не прадугледжвае

Пра тое, што з верасня 2022 года ў польскіх школах у Гродне і Ваўкавыску заняткі будуць весці на рускай мове, стала вядома пасля ў красавіку 2022 года. Кіраўніцтва школы спаслалася на змены ў Кодэксе аб адукацыі. Паводле закону, зараз у Беларусі выкладанне на мове нацыянальнай меншасці не прадугледжваецца. У выніку большасць прадметаў будзе па-руску, па-беларуску — толькі гісторыя Беларусі і частка прадмету «Чалавек і свет», а па-польску — наогул нічога.

Між тым, многія бацкі аддавалі дзяцей у польскую школу, каб тыя потым здалі экзамены, атрымалі стыпендыю і паехалі бясплатна вучыцца ў Польшчу. Але былі і іншыя прычыны. Некаторыя выбіралі польскую школу праз адсутнасць у горадзе беларускіх. Іншыя — бо школа не перапоўненая, класы невялікія і педагогі лепш ведаюць дзяцей. Яшчэ іншыя — бо там культываваліся польскія традыцыі.

Чытайце таксама: «Гэта дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце». Што бацькі і дзеячы польскай меншасці кажуць пра русіфікацыю школаў у Гродне і Ваўкавыску

Школу спрабавалі русіфікаваць ужо не раз

Моўнае пытанне ў польскай школе падымалі раней. Першы раз — у 2012 годзе, калі прапанавалі стварыць асобныя рускамоўныя класы. У 2017 годзе Міністэрства адукацыі Беларусі планавала перавесці частку прадметаў і экзаменаў на дзяржаўныя мовы. Тады бацькі апелявалі да польска-беларускіх дамоўленасцяў, паводле якіх гэта школа, пабудавана за польскія грошы, павінна выкарыстоўвацца толькі для навучання на польскай мове.

Ці законная русіфікацыя школы

У жніўні 1995 года Саюз палякаў Беларусі падпісаў дамову з Гродзенскім гарвыканкамам. У пункце 1.3 гэтай дамовы пазначана, што будынак школы, пабудаваны за грошы польскіх падаткаплацельшчыкаў, павінен выкарыстоўвацца як школа з польскай мовай навучання. Змяніць гэта можна толькі па пагадненні бакоў. На такіх жа ўмовах у 1999 годзе адкрылі школу ў Ваўкавыску.

Чытайце таксама: «Яны працягваюць палітыку савецкіх уладаў». Першы старшыня Саюза палякаў - пра гісторыю змагання за польскія школы ў Беларусі

Якія школы таксама русіфікуюць

Русіфікацыя закранула не толькі польскую школу ў Гродне. Тое ж самае адбываецца ў Сярэдней школе № 8 з польскай мовай навучання ў Ваўкавыску.

У літоўскіх школах ў вёсках Пеляса і Рымдзюны з верасня 2022 года знікне літоўская мова выкладання. Замест яе ўрокі будуць весці толькі на рускай і беларускай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025