На інжынера-праграміста Godel Technologies Уладзіміра Родчанка яшчэ 10 студзеня 2021 года завялі крымінальную справу за паклёп (арт. 188 КК). Гродзенец эміграваў з Беларусі і даведаўся пра справу толькі ў траўні 2022 года. Уладзімір звярнуў увагу, што справу па факце яго збіцця Следчы камітэт так і не распачаў.

У жніўні 2020 года айцішнік стаў на калені каля Гродзенскага гарвыканкама з фатаграфіяй пацярпелай напярэдадні падчас пратэстаў пяцігадовай дзяўчынкі. Родчанку затрымалі і збілі ў РАУС — ён трапіў у бальніцу.

“Теперь и у меня 188 ст. УК РБ… Клевета…Возбуждено оно ещё 10 января 2021 года, тем самым следственным комитетом, который отказался возбуждать дело по факту моего избиения на территории Ленинского РОВД Гродно. Кстати и двух месяцев не прошло, неужели я сам себя избил, а обвинил честных милиционеров? Не знаю почему только недавно они официально сообщили об этом, да и какая разница…”, — напісаў Уладзімір.

12 жніўня 2020 года Уладзімір з трыма знаёмымі ўстаў на калені насупраць Гродзенскага аблвыканкама з фота пяцігадовай дзяўчынкі, якая пацярпела ўвечары напярэдадні. Іх затрымалі, збілі ў РАУС і размалявалі твар маркерам. Увечары 12 жніўня Уладзімір трапіў у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Скаргу Родчанкі на дзеянні АМАП разглядалі Следчы камітэт і пракуратура. Пазней яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 23. 34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і аштрафавалі на 25 базавых велічынь (тады – 675 рублёў).

Да выбараў яго таксама судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Volkswagen Tiguan Уладзіміра Родчанка стаў адным з сімвалаў пратэсту ў Гродне. Айцішнік у чэрвені і ліпені 2020 года ездзіў на аўтамабілі з гучнай музыкай і бел-чырвона-белым сцягам.

Чытайце таксама: