Навіны

Чапаеў вярнуўся ў Гродна. Дзе паставілі помнік, які знялі тры гады таму

Бюст Васілія Чапаева, які дэмантавалі з вуліцы Васілька ў лютым 2019 года, усталявалі ў скверы на вуліцы Шчорса. Ён будзе знаходзіцца побач з вайсковай часткай 5522, у якой базуецца гродзенскі АМАП. Раней бюст планавалі перадаць у гісторыка-археалагічны музей.

Помнік Васілію Чапаеву на вуліцы Шчорса. Фота: Hrodna.life

Помнік Чапаеву стаў суседам іншага героя Грамадзянскай вайны Расіі - Мікалая Шчорса. Яго помнік стаіць у скверы ўжо даўно.

Помнік Васілію Чапаеву і Мікалаю Шчорсу на вуліцы Шчорса. Фота: Hrodna.life

Тэрыторыю вакол бюста Чапаева акультурваюць. Там ужо з’явіліся лавачкі і сметніцы — усё ў стылі «мілітары».

Калі і чаму прыбралі Чапаева?

У лютым 2019 года гарадскія службы знялі з пастамента на вуліцы Васілька бюст героя грамадзянскай вайны ў Расіі Чапаева. Помнік абяцалі адрэстаўраваць да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Жыхары горада актыўна абмяркоўвалі лёс помніка і магчымыя яму альтэрнатывы. Адна з прапаноў - замяніць Чапаева на помнік паэту Міхасю Васільку, імя якога носіць цяпер вуліца. 31 сакавіка 2019 года стала вядома, што бюст Чапаева адправяць у музей. Гарадскія ўлады падтрымалі прапанову аб пераносе помніка.

Дэмантаж помніка Чапаева з вуліцы Васілька. Фота: Hrodna.life

Расійскае інфармацыйнае агенцтва «Чырвоная Вясна» адправіла запыт у МЗС РФ. Дыпламаты ў красавіку 2020 сустрэліся з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама. Тыя далі зразумець, што дэмантаж бюста Чапаева не з’яўляецца «барацьбой з савецкімі манументамі».

У жніўні 2020 года ўнучатая пляменніца Чапаева Марына Чапаева звярнулася да Лукашэнкі з просьбай перадаць помнік у Расію

Прыводім тэкст звароту Марыны Чапаевай:

«Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, Мяне клічуць Марына Чапаева, я ўнучатая пляменніца легендарнага героя грамадзянскай вайны Васіля Іванавіча Чапаева. Я прашу прабачэння, што мне даводзіцца звяртацца да вас у такі напружаны момант і, так бы мовіць, карыстацца сітуацыяй. Але, быць можа, мая просьба некалькі разрадзіць абстаноўку. Генеральная пракуратура Расіі накіравала мой зварот у Генпракуратуру Беларусі аб дэмантажы бюста Васіля Чапаева ў горадзе Гродна. У мінулым годзе яго па-варварску отбойными малаткамі знеслі, нібыта для рэстаўрацыі па патрабаванню вашых нацыяналістаў з «Малады фронт».

Для Саратава Чапаеў - герой, які выратаваў горад ад штурму белочехов, то ёсць інтэрвентаў. Але ён яшчэ і сімвал вызвалення нашай дзяржавы ад замежнага ўмяшання. Тут у Саратаве ёсць вуліца Чапаева, але няма помніка. Бюст героя грамадзянскай вайны заняў бы годнае месца ў нашым горадзе. Прашу вас зрабіць вялікадушны жэст і перадаць бюст Чапаева ў Расею. Жадаю вам поспеху, спадзяюся на ваша спачуванне і водгук".

Пасля дэмантажу помні Чапаеву знаходзіўся на адным з прадпрыемстваў ЖКГ, у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей яго так і не перадалі.

Ці быў калі небудзь Чапаеў у Гродне?

Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. Па адной з версій, якую распавядаў краязнаўца Віктар Саяпін, бюст героя Грамадзянскай вайны ў Расіі трапіў у Гродне выпадкова: яго перадалі «ў нагрузку» разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната.

У савецкі час у Гродне была вуліца Чапаева, але ў 1994 годзе яе перайменавалі ў гонар беларускага паэта Міхася Васілька, які жыў на ёй. Помнік Чапаеву пры тым заставаўся на вуліцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025