За парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў на месяц прыпыняць працу часткі маршрутак у Гродне. Рашэнне прынялі на пасяджэнні камісіі па арганізацыі гарадскіх аўтамабільных перавозак у Гродзенскім гарвыканкаме 14 траўня. Але знікнуць маршруткі не адразу, а тады, калі на іх будзе меншы попыт. Пра гэта Hrodna.life расказала крыніца ў Гродзенскім тралейбусным упраўленні, якое зараз выконвае функцыю аператара пасажырскіх перавозак.
Праверкі маршрутных таксі паказалі, што некаторыя перавозчыкі не выдаюць пасажырам чэкі-квіткі. Іншыя парушаюць расклад руху.
«Калі ў 6 раніцы няшмат людзей едзе на працу, перавозчык можа не прыехаць, бо мала людзей. А калі пасажырапаток павялічваецца, то яны выходзяць на маршрут і працуюць, бо людзей больш», — расказала крыніца ў тралейбусным упраўленні. Яшчэ адно парушэнне: перавозка пасажыраў стоячы.
Працу часткі маршрутных таксі прыпыняць прыкладна з сярэдзіны чэрвеня да сярэдзіны ліпеня. Маўляў, камісія ў гарвыканкаме выбрала гэты час, бо летам павінна зменшыцца колькасць пасажыраў.
«Дзяцей не трэба будзе вазіць у школы, студэнты сыдуць на канікулы, хтосці паедзе ў адпачынак альбо на вёску. Пасажыраў стане меней», — сказала крыніца Hrodna.life.
Калі зараз інтэрвал чакання маршруткі ў сярэднім 12 хвілін, то з прыпыненнем працы некаторых перавозчыкаў ён можа павялічыцца да 15 хвілін.
Якіх канкрэтна перавозчыкаў і якія маршруты закранула прыпыненне дзейнасці, рэдакцыі Hrodna.life даведацца не ўдалося.
Функцыі аператара пасажырскіх перавозак у 2022 годзе Гродзенскі гарвыканкам перадаў Гродзенскаму тралейбуснаму ўпраўленню (раней існавала асобная ўстанова для гэтых функцый). Кантроль планавалі весці не толькі за пасажырамі, але і за кіроўцамі. Такім чынам планавалі выключыць парушэнні, якія выявілі падчас праверак у снежні 2021 года.
Таксама планавалася, што новы аператар пасажырскіх перавозак распрацуе варыянт дакладнага раскладу маршрутных таксі. Зараз дакладнага раскладу няма, маршруткі ходзяць у інтэрвале да 15 хвілін.
Чытайце таксама: В Гродно на всех остановках развесят камеры, чтобы контролировать маршрутчиков
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…