У Беларусі забаранілі пральныя парашкі «Ушастый нянь» і «Tide Автомат Яркие Цвета»

Мыючыя сродкі, парашкі і гелі некаторых гандлёвых марак забаранілі прадаваць у Беларусі. Сярод іх папулярны сродак для дзіцячай вопраткі «Ушастый нянь» і пральны парашок «Tide Автомат Яркие Цвета». Рашэнне пра забарону прыняў Дзяржстандарт. Інфармацыя пра забарону з’явілася на сайце «Опасная продукция», які вядзе Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі.

Тавары, якія занесеныя ў спіс небяспечнай прадукцыі, забаронена прадаваць, увозіць у краіну, іх трэба выняць з абароту.

Якія пральныя сродкі забаранілі ў Беларусі?

  • Сродак для прання дзіцячай бялізны парашкаваты «Ушастый нянь»
Сродак для прання дзіцячай бялізны парашкаваты «Ушастый нянь». Крыніца: Telegram-канал: «Безопасность и качество».
  • Сродак мыючы сінтэтычны парашкаваты ўніверсальны «BiMAX 100 ПЯТЕН AUTOMAT»
Сродак мыючы сінтэтычны парашкаваты ўніверсальны «BiMAX 100 ПЯТЕН AUTOMAT». Крыніца: Telegram-канал: «Безопасность и качество».
  • Сродак для прання вадкі - гель «SОRTI ПЯТНА НЕТ»
Сродак для прання вадкі - гель «SОRTI ПЯТНА НЕТ». Крыніца: Telegram-канал: «Безопасность и качество».
  • Сродак для прання вадкі - гель «ЗАВОД БРАТЬЕВЪ КРЕСТОВНИКОВЫХЪ. ТРАДИЦИИ КАЧЕСТВА. ДЕТСТВО. COLOR»
Сродак для прання вадкі - гель «ЗАВОД БРАТЬЕВЪ КРЕСТОВНИКОВЫХЪ. ТРАДИЦИИ КАЧЕСТВА. ДЕТСТВО. COLOR». Крыніца: Telegram-канал: «Безопасность и качество».
  • Сродак мыючы вадкі - гель для прання дзіцячай бялізны «Ушастый нянь»
Сродак мыючы вадкі - гель для прання дзіцячай бялізны «Ушастый нянь». Крыніца: Telegram-канал: «Безопасность и качество».
  • Сродак мыючы сінтэтычны парашкаваты «Tide Автомат Яркие Цвета»
Сродак мыючы сінтэтычны парашкаваты «Tide Автомат Яркие Цвета». Крыніца: Telegram-канал: «Безопасность и качество».

Чытайце таксама: Санкции, ограничения и отмены. Чего лишилась Беларусь из-за российской агрессии против Украины

Чаму Дзяржстандарт забараніў пральныя парашкі?

У маркіроўцы сродкаў вытворцы пазначылі прызначэнне «для прання вырабаў у пральных машынах любога тыпу». Пры гэтым, паводле Дзяржстандарту, іх нельга прымяняць у пральных машынах з франтальнай загрузкай: паказальнік «пенаствараючай уласцівасці» перавышае норму.

Пры норме пенаўтварэння ў 180 мм мыючыя сродкі ўтваралі 212±6 мм.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025