У прыватных лабараторый зноў забралі права рабіць ПЛР-тэсты. Дзе яшчэ зрабіць ПЛР ў Гродна

З 30 траўня ў Беларусі нельга будзе зрабіць ПЛР-даследаванне на COVID-19 у недзяржаўных лабараторыях, паведаміла прэс-служба Мінздароўя. Прычынай адмены тэставання назвалі аптымізацыю лабараторных ПЛР-даследаванняў і цэнтралізацыю назірання за пацыентамі на амбулаторным этапе. Пра іншыя спосабы даследавання (тэст на антыген, антыцелы) не згадваецца.

ПЛР-тэсты праводзілі ў прыватных лабараторыях «Синэво», «Незалежная лабараторыя Інвітра», «Синлаб-ЕМЛ», «Ладэ», медцэнтра «Палімед» філіяла «Гандлёвая сетка «ПРОДМИР» і «Клінікі «Мерсі»». З пачатку пандэміі права праводзіць ПЛР-тэставанне ў лабараторый то забіралі, то вярталі.

Платныя ПЛР-тэсты, у тым ліку для выезду за мяжу з выдачай вынікаў на рускай і англійскай мовах і з занясеннем вынікаў у сістэму «Падарожнічаю без COVID-19» зараз робяць 53 лабараторыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя. Вынікі пры неабходнасці перадаюць у паліклініку або бальніцу і тэрытарыяльны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

У Гродне ПЛР працягваюць рабіць:

Міністэрства аховы здароўя перастала публікаваць штодзённую статыстыку па захворванні з 11 траўня. Зараз зводкі публікуюць раз на месяц, 1-га дня. Прычынай такога рашэння назвалі невялікую колькасць рэгістрацый пацыентаў з інфекцыяй COVID-19.

«Паводле прагнозаў спецыялістаў, магчыма да восені інфекцыя COVID-19 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь павінна перайсці ў непандэмічную, сезонную фазу. Гэта азначае, што захворванне COVID-19 будзе рэгістравацца, як ВРВІ і грып — восенню і зімой», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025