Першае судовае пасяджэнне па справе Мікалая Аўтуховіча пачалося 18 траўня ў залі суда Турмы № 1. Прадпрымальніка з Ваўкавыска абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Агулам судзяць групу з 12 чалавек. Двое з іх нібыта «асабліва небяспечныя». У час суда яны будуць знаходзіцца ў асобных клетках «стаканах». Пра гэта паведаміў Telegram-канал ATN_NEWS.
UPD. У справе Аўтуховіча аб’явілі перапынак. Некалькі пацярпелых па сямейных і службовых прычынах не змаглі з’явіцца на пасяджэнне суда. Яны падалі пазоў аб разглядзе справы без іх прысутнасці.
Мікалай Аўтуховіч заявіў адвод да складу суда. Пасля выдалення для нарады яго адхілілі"ў сувязі з неабгрунтаванасцю". Аб адводзе складу суда заявіў таксама абвінавачаны Уладзімір Гундар. Суд таксама прыняў рашэнне аб адхіленні адводу ў сувязі з яго неабгрунтаванасцю.
У залю суда пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных, не гледячы на тое, што афіцыйна працэс пакуль адкрыты.
Мікалая Аўтуховіча затрымалі ў снежні 2020 года. Яго абвінавацілі ў стварэнні «тэрарыстычнай групоўкі», якая нібыта дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці — падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Яго будуць судзіць за:
Суддзя — Максім Філатаў. Яго ў пачатку 2022 года прызначылі суддзёй Гродзенскага абласнога суда на пяць гадоў. Раней ён працаваў намеснікам старшыні суда Лідскага раёна. Асудзіў памерлага ў калоніі Вітольда Ашурка, трапіў у чацвёрты пакет санкцый Еўрасаюза.
Разам з Мікалаем па справе праходзіць яшчэ 11 чалавек. Сярод іх 52 — гадовы праваслаўны святар з Жабінкаўскага раёна Сяргей Разановіч, яго жонка Любоў і сын Павел. Па справе праходзіць 59-гадовая пенсіянерка Галіна Дзербыш з аграгарадка Абухава. Для 60-гадовага краязнаўцы з Баранавічаў Уладзіміра Гундара гэта другая крымінальная справа. Першы прысуд — тры гады калоніі - яму вынеслі за «гвалт у дачыненні да службовай асобы» 20 траўня 2021 года. Гундара таксама абвінавачвалі ў тэрарызме, але пазней гэтае абвінавачванне знялі.
В «групе» і 45-гадовая Ірына Гарачкіна з Ваўкавыска, 54-гадовая актывістка Вольга Маёрова з Мінска (ёй пагражае шэсць крымінальных артыкулаў), 32-гадовы Віктар Снегур з Лельчыцкага раёна, 46-гадовы Павел Сава з Мінска, 65-гадовая Ірына Мельхер і яе 27-гадовы сын Антон з Брэста і 51-гадовы Артур Папок са Смаргонскага раёна (абвешчаны ў вышук).
Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб тэрарызме
Аляксандр Лукашэнка падпісаў праект закона, які уносіць змены ў Крымінальны кодэкс. Такім чынам, пашыраецца арт.59 «Смяротнае пакаранне». Зараз за замах на здзяйсненне актаў тэрарызма можа пагражаць растрэл.
Мікалай Аўтуховіч — ветэран афганскай кампаніі, прадпрымальнік, грамадскі дзеяч з Ваўкавыска. У 2004 годзе ён удзельнічаў у выбарах у парламент, але прайграў. У 2006 годзе яго асудзілі на тры з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Суд прызнаў Мікалая вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў з нанясеннем шкоды бюджэту ў асабліва буйным памеры, а таксама ў ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі і атрымання ліцэнзіі. Яго справу прызналі палітычна матываванай.
Аўтуховіч быў адным з шасці палітвязняў, якіх вызвалілі датэрмінова ў 2008 годзе ў выніку санкцый ЗША і ЕЗ. У 2009 годзе яго зноў затрымалі і ў 2010 асудзілі нібыта за захоўванне зброі. Праваабаронцы другі раз прызналі Мікалая палітвязням. Яго вызвалілі 8 красавіка 2014 года. Тэрмін зняволення ён адбыў цалкам, паведамляе palitviazni info. У 2018 годзе Мікалай Аўтуховіч часова з’ехаў за мяжу.
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…
Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…
Гродзенскі блогер і краязнаўца Яўген Аснарэўскі прадставіў першую канцэпцыю рэканструкцыі палаца роду Пшаздзецкіх. Калі б…
У снежні 2024 года колькасць свабодных працоўных месцаў у вобласці склала больш за 19,3 тыс.…
Усяго ў Гродзенскай вобласці з 2020 года распачалі каля 3250 крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасці». У…
Павялічылася колькасць гродзенцаў, якія ездзяць без білета ў грамадскім транспарце. У параўнанні з 2023 годам…