Навіны

Уладальніцу скандальнага пітомніка пад Карэлічамі пакаралі штрафам. Але не за жорсткае абыходжанне з жывёламі

Уладальніцу пітомніка, дзе ў лютым 2022 года каля 200 сабакаў мініпарод трымалі ў кепскіх умовах, пакаралі штрафам у 480 рублёў. Жанчыну абвінавацілі паводле ч.2 арт.13.3 КаАП (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Пра гэта паведаміў Гродзенскі эканамічны суд.

Сабакі з прыёмніка ў Карэлічах. Крыніца: «Преданное сердце».

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна прадала не менш за трох сабак па заніжанай цане і без дакументаў. Яна тлумачыла гэта дэфектамі, якія маюць сабакі. Падчас продажу жанчына прадстаўлялася не ўласніцай жывёлаў, а валанцёркай.

Акарамя гэтага, суд пастанавіў канфіскаваць ў жанчыны палову прыбытку, атрыманага ад продажу сабак — 185 рублёў.

Скандал вакол пітомніка

У лютым 2022 года стала вядома, што ў пітомніку ў вёсцы Барацін (Карэліцкі раён) каля 200 сабакаў мініпарод трымаюць у кепскіх умовах. Гэта стала вядома з відэа, якое зняў адзін з пакупнікоў. Ён зацікавіўся ўмовамі, у якіх жыў яго новы гадаванец.

Жывёлаў утрымлівалі ў цесных клетках, антысанітарыі і цемры. Гродзенскія валанцёры забралі адтуль 32 сабакі. Астатніх — іншыя зааабарончыя арганізацыі з Мінска, Ваўкавыска, Ліды, Навагрудка і Заслаўя.

У аб’яве на гандлёвай пляцоўцы ёрк з гэтага пітомніка каштаваў 50 рублёў - у 10 разоў менш за рынкавы кошт. Прадавец патлумачыла, што ў сабакі пашкоджанае вуха. Пакупнікі сустрэліся з ёй на вакзале ў Карэлічах, туды ж яна прывезла ёрка. У сабакі не хапала некалькіх зубоў, быў аблезлы хвост і праблемы са скурай. Спаў сабака стоячы.

Чытайце таксама: 12 гадоў таму быў паважаны гадавальнік. Што вядома пра заводчыцу сабак, якая трымала ў страху вёску пад Карэлічамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025