Каложскі парк. Фота tripadvisor.ru
На ўтрыманне біяпрыбіральняў у Каложскім парку Гродна выдаткуюць 1273 рублёў з гарадскога бюджэту. Мяркуючы па дзяржзакупцы, іх павінны былі ўсталяваць 15 траўня. Рэдакцыя Hrodna.life распавядала, дзе ў цэнтры шукаць прыбіральні - цяпер іх на 10 больш.
У закупку ўваходзіць прадастаўленне біяпрыбіральняў, іх утрыманне, прачыстка каналізацыі, транспарціроўка і зліў адходаў. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка правяла закупку з адной крыніцы ў сярэдзіне траўня.
У адказ на запыт чытачоў рэдакцыя Hrodna.life распавяла, дзе можна аблегчыцца ў цэнтры горада. Там — усяго шэсць грамадскіх прыбіральняў. Тры з іх працуюць штодня, і толькі два — кругласутачна. Таксама Hrodna.life знайшоў на карце Старога горада менш вядомыя бясплатныя прыбіральні.
Чытайце таксама:
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…