У Гродне рыхтуецца лакальны Grodno coffee festival. Новыя кававыя сэты падрыхтавалі 11 гродзенскіх кавярняў.
Кавафэст пройдзе з 20 траўня да 2 чэрвеня. Сэты будуць складацца з аўтарскай кавы і дэсерту. Кошт сэтаў ва ўсіх установах будзе фіксаваны – 9 рублёў. У фестывалі ўдзельнічаюць кавярні:
- “Джезва” (вул. Савецкая, 5),
- “Проходная” (вул. Маставая, 31),
- “Чашки & ложки” (вул. Вялікая Траецкая, 9),
- “Наша кава” (вул. Замкавая, 11),
- “Американо” (вул. Савецкая, 17),
- “Крепкий черный” (вул. Шчорса, 11а),
- “Доппио” (вул. Замкавая, 12),
- “Просто кофе” (вул. Замкавая, 18),
- “Какао” (удзельнічаюць абедзве кавярні сеткі: на Будзёнага, 28 і на Савецкай, 6),
- новая кавярня “Дэлі” (вул. Ажэшкі, 33).
Усім удзельнікам фестывалю выдадуць кававую карту. За яе поўнае праходжанне можна будзе атрымаць боксы з падарункамі ад партнёраў фестывалю.

Чытайце таксама:
- Гродно — беларуская столица кофе. 5 аргументов «за» от экспертов
- «Не только про еду». Гродненские гурманы и рестораторы рассказали, почему любят гастрофесты
- 100 рублей за капучино от победителя. В Гродно прошёл первый городской арт-батл среди бариста
- Рейтинг туалетов в гродненских кофейнях: смотрите, кто получил «Золотой ёршик» от инспектора-кота