Навіны

Рух транспарту на вуліцы Ажэшкі зноў перакрыюць. Калі і як надоўга? (абноўлена)

Рух транспарту па вуліцы Ажэшка перакрыюць 12 траўня. Там укладуць апошні слой асфальта. Вуліца будзе перакрыта з 9:00 12 траўня і да 24:00 14 траўня. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Упраўлення унутранных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Рамонт на вуліцы Ажэшка. Крыніца: Hrodna.life

UPD: Аўтобусны парк Гродна 12 траўня паведаміў, што рух па вуліцы Ажэшкі будзе перакрыты да 21 траўня.

Рух будзе перакрыты на ўчастку ад скрыжавання вуліцы Ажэшкі і Леніна да скрыжавання вуліцы Ажэшкі і Будзёнага. Рух па вуліцы адновяць 15 траўня. Разам з аўтамабілямі зможа праехаць і грамадскі транспарт.

Калі на вуліцы Ажэшкі пачалі рамонт

Комплекснае добраўпарадкаванне на вуліцы Ажэшкі пачалі ў студзені 2022 года. Яно адбывалася на ўчастку паміж вуліцай Леніна і Прывакзальнай плошчай. Паводле плану павінны былі адрамантаваць і часткова замяніць усе наземныя і падземныя камунікацыі. Пасля — памяняць асфальт, высадзіць новыя дрэвы, хмызнякі і кветкі.

30 красавіка вуліцу адкрылі для перасоўвання прыватнага транспарту.

Спілованыя каштаны на вуліцы Ажэшка. Крыніца: Тэлеграм-канал «Urban Hrodna»

Чытайце таксама: На Ажэшкі спілавалі старыя каштаны. Ці высадзяць замену?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024