Навіны

Незалежны прафсаюз «Гродна Азот» прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй. Яе прадстаўнікі не патрапілі ў суд

Экстрэмісцкай прызналі першасную арганізацыю Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот». Гродзенскі абласны суд таксама прыняў рашэнне аб забароне дзейнасці арганізацыі і яе ліквідацыі. Падрабязнасці працэсу невядомыя — яго зрабілі закрытым з-за дакументаў, «якія змяшчаюць службовую інфармацыю абмежаванага распаўсюджвання».

Дзейнасць арганізацыі «супярэчыла патрабаванням заканадаўства і была спалучаная з распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў», заключылі ў судзе. Судовае рашэнне павінны выканаць неадкладна, паведаміла пракуратура Гродзенскай вобласці.

Паводле ч.1 арт. 12 Закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» арганізацыя, зарэгістраваная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прызнаецца экстрэмісцкай, яе дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца, яна ліквідуецца і выкарыстанне яе сімволікі і атрыбутыкі забараняецца на падставе рашэння суда.

Маёмасць, якая належыць арганізацыі і засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, пры ўмове іх недатычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці будзе канфіскаваная.

Працэс быў закрытым

Разглядаць справу пачалі 10 траўня ў закрытым судовым пасяджэнні. «Разгляд справы ў адкрытым судовым паседжанні можа прывесці да разгалашэнню звестак, якія складаюць ахоўную законам таямніцу, якая змяшчаецца ў матэрыялах справы», — палічыла прадстаўнік пракуратуры Гродзенскай вобласці Ганна Саук. Суддзя Жанна Краўчанка з ёй пагадзілася.

Старшыня арганізацыі Андрэй Ханевіч не змог патрапіць на працэс — ён адбывае адміністрацыйны арышт. Намеснік старшыні працаваў ў сваю змену на прадпрыемстве. Раней старшыня казаў Hrodna.life, што будзе абскарджваць прысуд.

Рэпрэсіі супраць прафсаюза

27 красавіка пасля праверкі пракуратура Гродзенскай вобласці прыпыніла дзейнасць першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот». У Гродзенскі абласны суд накіравалі заяву аб прызнанні экстрэмісцкай арганізацыяй прафсаюза, забароне яе дзейнасці і ліквідацыі. Прычынай стала нібыта ўдзел кіраўніка і членаў першаснай арганізацыі ў спробе арганізаваць страйк на прадпрыемстве «выключна ў палітычных мэтах».

Гэтаму папярэднічалі публікацыі ў карпаратыўным выданні «Гродзенскі хімік», у якім выказвалі незадаволенасць працай незалежнага прафсаюза. А таксама — прызнанне інфармацыі ў закрытым чаце для сяброў арганізацыі экстрэмісцкай.

Чытайце таксама: Суд аб ліквідацыі незалежнага прафсаюза «Гродна Азот» зрабілі закрытым. Старшыня не прыйшоў - адбывае арышт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024