Суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна 6 траўня асудзіў Святлану Анціпкіну на 1,5 гады «хатняй хіміі». Прычынай стаў абразлівы каментар у «Аднакласніках» пад публікацыяй з фота старэйшага лейтэнанта міліцыі Ленінскага РАУС Гродна Уладзіміра Казлоўскага. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Право имеют» са спасылкай на праваабарончы цэнтр «Вясна».
Выхавацельку дзіцячага садка Святлану Анціпкіну асудзілі па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). З яе спагналі 1,5 тыс. рублёў. У такую суму ацаніў свае маральныя пакуты Казлоўскі. 800 рублёў Анціпкіна пералічыла за дзень да суда.
Паводле абвінаваўцы, каментар быў зняважлівы і ўтрымліваў ненарматыўнае выказванне. Акрамя гэтага Анціпкіна адрэагавала на допіс у суполцы рэакцыяй «клас» і тым самым размясціла яго на сваёй старонцы ў «Аднакласніках». Казлоўскага суд дапытаў анлайн.
Уладзімір Казлоўскі - той самы міліцыянт, які падчас пікету 29 мая 2020 года ў Гродне паваліўся на зямлю падчас затрымання Сяргея Ціханоўскага. Пазней у міліцыянта выявілі ўдар пярэдняй брушной сценкі, але яго не шпіталізавалі.
Чытайце таксама: Милиционер, который упал на пикете Тихановской в Гродно, ранее уже участвовал в «политических «делах
За абразу Казлоўскага 2 верасня 2021 года паводле арт. 369 КК асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» мінчука Руслана Літвіна. Паводле абвінавачання, 31 кастрычніка 2020 года ён пакінуў абразлівы каментар пад фота Казлоўскага ў Telegram-канале «Каратели Беларуси».
Казлоўскі ў той раз таксама не прыехаў на суд і таксама заявіў прэтэнзію на 1500 рублёў за нібыта маральную шкоду. Суд пазоў Казлоўскага задаволіў.
Па той жа артыкуле асудзілі мінчука Андрэя Васілеўскага — 27 кастрычніка 2021 года ён атрымаў 2,5 гады «хатняй хіміі». Абвінавачванне грунтавалася на каментары ў «Аднакласніках».
Казлоўскі тлумачыў, што ў той дзень яму прыйшло «больш за тысячу абраз, пагроз прымянення гвалту ў дачыненні да яго, яго родных і блізкіх». Каментар абвінавачанага нібыта «дыскрэдытаваў яго ў вачах грамадскай думкі, нанёс удар па аўтарытэце, прынізіў прафесійныя якасці».
У траўні 2021 на гродзенскіх судах па «Справе Ціханоўскага» ўчастковы Казлоўскі запатрабаваў ад аднаго з абвінавачаных 8000 рублёў маральнай кампенсацыі.
У снежні 2021 года суд Савецкага раёна Гомеля асудзіў 47-гадовага дальнабойшчыка Андрэя Дзямідава на тры гады «хіміі». Прычынай стаў каментар пра Казлоўскага ў «Аднакласніках», як і ў выпадку з Анціпкінай.
За час усіх судовых паседжанняў Казлоўскі спагнаў за абразу сябе ўжо 5,5 тыс. рублёў.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…