Рэканструкцыя (мадэрнізацыя) Новага моста па вуліцы Паповіча запланаваная на 2023−2024 гады. На яе пойдзе 65 млн рублёў з мясцовага бюджэту, піша Telegram-канал Urban Hrodna.

Мост на Паповіча апынуўся самым дарагім у спісе мастоў, якія плануюць рэканструяваць або адрамантаваць да 2025 года па ўсёй краіне. На рамонт Румлёўскага моста, згодна з тым жа дакументам, з мясцовага бюджэту вылучана 13,6 млн рублёў. Тэрміны правядзення работ пазначаны 2022−2023 гады.

Для параўнання, папярэдні кошт праекта рэканструкцыі Усходняга моста ў 2019 годзе называлі каля 70 млн рублёў. «Мы збіралі грошы з усёй краіны, каб яго аднавіць», — сказаў пазней Аляксандр Лукашэнка на яго адкрыцці.

Што плануюць рабіць на Новым мосце

«Гэта будзе карэнная рэканструкцыя моста. Адпаведна гэта будзе больш працяглы працэс з поўным перакрыццем руху. Таму дагэтуль плануецца прывесці ў належны стан усе масты горада», — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік аб планах на Новы мост.

Мост на вуліце Паповіча абследавалі спецыялісты «БелдарНДІ» яшчэ ў ў 2019. Яны выявілі шэраг праблем, якія трэба ліквідаваць. Мост увайшоў у спіс 16 мастоў, якія трэба рэканструяваць за кошт рэспубліканскага бюджэту. Яго прапаноўвалі пашырыць да шасці палос. Адначасова з пачаткам рэканструкцыі планавалі пачаць узвядзенне новага мікрараёна «Вясенні». У 2020 годзе да работ на Новым мосце хацелі прыступіць пасля адкрыцця Усходняга моста.

Мост на Паповіча адкрылі ў 1971 годзе. На ім — шэсць дэфармацыйных швоў, а на Старым мосце іх толькі два.

Чытайце таксама: Румлевский мост в Гродно откроют позже, чем планировали