Навіны

Рабочым прадпрыемстваў на прастоі абяцаюць дапамагчы. Якія змены рыхтуе міністэрства працы

За няпоўную занятасць з-за прастою прадпрыемства арганізуюць даплаты. Пра гэта паведаміла міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч падчас мерапрыемства, прысвечанага святу працы 1 траўня. Ужо адбываецца ўзгадненне з органамі ўпраўлення, а таксама Федэрацыяй прафсаюзаў.

Вытворчасць жгутоў на гродзенскім заводзе «Радыёхваля». Фота: сайт прадпрыемства. Ілюстратыўнае фота.

У міністэрстве працы ўжо рыхтуюць новы праект закона. Праект уключае ў сабе тры блокі пытанняў.

Першы тычыцца працоўных адносінаў. «Мы разумеем, што неабходна аператыўнае прыняцце рашэнняў па арганізацыі бізнес-працэсаў, па змене замоўцы. Таму запланаваны пераход на больш кароткія тэрміны па змене істотных умоваў працы», — сказала Касцевіч БелТА.

Можна будзе хутчэй сысці да іншага наймальніка, калі ў яго ёсць праца

Другі блок — «аб патрымцы» працаўнікоў. Ён закране пытанні часовага пераводу да іншага наймальніка. Зараз такі тэрмін складае паўгода. Яго хочуць павялічыць, каб чалавек меў магчымасць перайсці да іншага наймальніка, дзе ёсць замовы і патрабуюцца супрацоўнікі. Таксама можна будзе аддалёна заключаць кантракт з тымі супрацоўнікамі, якія працуюць дыстанцыйна.

У міністэрстве паднялі пытанні непоўнай занятасці супрацоўнікаў. «Гаворка ідзе аб калектывах, якія знаходзяцца на прастоі, а супрацоўнікі - на вымушанай няпоўнай занятасці. У рамках гэтай нормы мы падтрымалі 20 тысяч чалавек. Прадугледжваецца адрасная падтрымка тых працоўных калектываў, якія знаходзяцца на прастоі», — сказала Касцевіч.

Трэці блок распрацавалі для падтрымкі сем’яў, дзе выхоўваюць дзяцей. Калі прыбытак сям'і ўпаў, у міністэрстве хочуць спрасціць парадак атрымання адраснай дапамогі, каб падтрымаць людзей. Як гэта будзе працаваць пасля спрашчэння, БелТА не паведаміла.

На гродзенскім заводзе «Радыёхваля» супрацоўнікаў адпраўляюць у адпачынак

Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны ў лютым 2022 года на гродзенскім заводзе «Радыёхваля» супрацоўнікаў пачалі адпраўляць у адпачынак. Некаторыя пачалі пісаць заявы на звальненне, бо на заводзе няма працы.

Гэта звязана з тым, што асноўны замоўца жгутоў «Радыёхвалі» — «Фальксваген Груп Рус». З-за вайны ва Украіне канцэрт Volkswagen Group спыніў вытворчасць аўто Калузе і Ніжнім Ноўгарадзе. У канцэрне паведамілі, што яго супрацоўнікі ў Расіі атрымаюць кароткачасовую дапамогу.

Супрацоўнікаў гродзенскага завода «Радыёхваля» пачалі выпраўляць у адпачынкі ў пачатку сакавіка, бо «жгуты няма для каго вязаць».

Чытайце таксама: «Няма для каго вязаць жгуты». Што адбываецца ў Гродне на «Радыёхвалі», шчыльна звязанай са спыненымі расійскімі заводамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024