Яшчэ дзве грамадскія арганізацыі ў Гродне збіраюцца ліквідаваць праз суд: Гродзенскі абласны спартыўны клуб па вольнай барацьбе «Мядзведзь» і сацыяльна-інфармацыйнае грамадскае аб’яднанне «Устойлівае развіццё вёскі».
Клуб «Мядзведзь» быў створаны ў 2002 годзе і зарэгістраваны па адрасе вул. Урублеўскага, 1. Hrodna.life не ўдалося знайсці інфармацыю пра клуб.
Сацыяльна-інфармацыйнае грамадскае аб’яднанне «Устойлівае развіццё вёскі» зарэгістравана ў 2017 годзе. Іх мэтай было дапамагаць у развіцці асабістых падсобных гаспадарак і ў стварэнні працоўных месцаў у сельскай мясцовасці. У арганізацыі хацелі паказаць, як жыць экалагічна і без шкоды наступным пакаленням, растлумачыць, што такая арганічная сельская гаспадарка і ўлічваць інклюзію і роўнасць. Таксама ў планах было захаваць старыя сорты культурных раслін і жывёл і расказаць іншым, як гэта рабіць і навошта.
У аб’яднанні «Устойлівае развіццё вёскі» на 1 студзеня 2022 года было 13 чалавек. Паступленняў грошай і іншага маёмасці ў арганізацыю не было.
Пасяджэнні, дзе вырашыцца лёс арганізацый, пачнуцца на гэтым тыдні. Таксама працягнецца працэс па ліквідацыі Гродзенскага грамадскага аб’яднання «Краязнаўчае таварыства — Коматава».
Летам 2021 года ў Беларусі пачаліся ліквідацыі дзесяткаў грамадскіх арганізацый. Больш за 10 арганізацый у Гродне ліквідавалі па рашэнні суда, сем — па рашэнні выканкамаў, некаторыя пачалі працэс ліквідацыі самастойна. Многія арганізацыі не былі звязаны з палітыкай, а займаліся настольнымі гульнямі, развіццём спорту і інфраструктуры, адукацыяй.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…