Навіны

У Гродне ГУБАЗ затрымаў шаурміста — проста на працоўным месцы

Актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі проста на працоўным месцы — у фудтраку з шаурмой побач з ГЦ «Парус» у раёне Альшанка. Пра затрыманне стала вядома 2 траўня.

Затрымліваў актывіста ГУБАЗ Гродзенскай вобласці. Пост пра гэта з’явіўся ў створаным замест выдаленага шосты раз Telegram-канала «ГУБОП». Там напісалі, што Алексадра будуць судзіць па двух артыкулах КК: 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

На камеру Аляксандр сказаў, што яго затрымалі за распаўсюд у сетцы экстрэмісцкай інфармацыі і абразу прэзідэнта. Ён прызнаў віну.

Даведацца, што будзе з шаурмой, не ўдалося — нумар, пазначаны ў Instagram фудтрака, належыць самому Лаўрэнцьеву і цяпер недаступны.

Хто такі Аляксандр Лаўрэнцьеў?

Аляксандр Лаўрэнцьеў - сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кухар-кандытар, бацька дваіх дзяцей. Адбываў адміністрацыйны арышт у 2020 годзе за акцыю падчас сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім. У 2018 годзе яго судзілі за «інтэрнэт-пікет». Вядомы перфомансамі, якія рабіў разам з актывістам Мікалаем Салянікам. Прасіў Трампа не даваць грошы Беларусі на барацьбу з каранавірусам. У 2019 годзе паставіў палатку перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне. Адзін час, баючыся палітычнага пераследу, жыў у Польшчы, але потым вярнуўся ў Беларусь. Мяркуючы па інфармацыі з акаўнта ў Instagram, фудтрак — праект самога Лаўрэнцьева.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024