У ААН прызналі парушэнне права на інфармацыю гродзенскага журналіста Віктара Парфёненка. Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў дапамог выбраць мясцовую «Каралеву Студэнцтва-2022». Затрыманы па справе артапедаў Яўген Саўко з Ваўкавыска — на волі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці ў апошні тыдзень красавіка.
15 красавіка яго этапавалі з СІЗА-1 у папраўчую калонію № 22. Апеляцыйную скаргу палітвязень падаваць адмовіўся, піша «Вясна».
Алеся Пушкіна ў закрытым судовым пасяджэнні асудзілі на пяць гадоў калоніі. Палітвязня абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
Яго судзяць па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Дадзеныя Кірыла супадаюць са звесткамі затрыманага ў 2020 годзе 16-гадовага студэнта Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Тады яго затрымалі падчас мірнага маршу 6 верасня на праспекце Янкі Купалы і склалі пратакол за парушэнне парадку правядзення масавых акцый.
Па законе, хлопца павінны былі неадкладна перадаць бацькам. Яго аддалі толькі куратару каледжа. На камісіі па справах непаўналетніх 5 лістапада 2020 года Кетурка аштрафавалі на 10 базавых велічынь (270 рублёў).
З чэрвеня па кастрычнік 2020 года Ж. нібыта размяшчаў у «дэструктыўным» Telegram-канале публікацыі, у якіх падбухторваў да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў пракуратуры, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, вайскоўцаў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў адміністрацый гарадоў, сродкаў масавай інфармацыі.
У чэрвені-жніўні 2020 года Ж. нібыта размяшчаў паведамленні, у якіх заклікаў людзей да ўдзелу ў масавых беспарадках і да ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Таксама ён нібыта абразіў Аляксандра Лукашэнку.
Яго будуць судзіць паводле ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што адміністрацыя бабруйскай калоніі рэгулярна складае рапарты на палітвязня і неўролага Аляксандра Цялега па надуманых прычынах. Яго ўжо пазбавілі спатканняў, пасылак і перадач.
Лекара-неўролага родам з Барысава Аляксандра Цялега 21 студзеня асудзілі ў Гродне па трох артыкулах крымінальнага кодэкса на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму. Яго пакінулі пад вартай да ўступлення прысуду ў сілу. Таксама ён на працягу месяца павінен выплаціць 19 пацярпелым ад 1000 да 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Тых, хто быў за мяжой у 2020−21 годзе, пыталіся, з якой мэтай выязджалі, ці не падыходзілі да іх падазроныя асобы і не праводзілі дзіўныя гутаркі. Таксама пыталіся:
Гутаркі доўжыліся 30−60 хвілін. «Праводзяць апытанне нібыта з мэтай сабраць інфармацыю аб грамадскім меркаванні», — напісаў канал «Суды, задержания в Лиде».
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што супраць палітвязня Руслана Кузьміча распачалі новую крымінальную справу па артыкуле 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады».
Жыхара Навагрудка прызналі вінаватым паводле арт.361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» за каментар у адным з «дэструктыўных Telegram-каналаў».
Журналіст Віктар Парфёненка звярнуўся ў КПЧ ААН са скаргай на дзеянні беларускіх уладаў, якія неаднаразова адмаўлялі яму ў акрэдытацыі ў якасці журналіста замежнага СМІ і тым самым парушалі яго права на атрыманне інфармацыі, паведамляе БАЖ. Віктар быў карэспандэнтам замежнага СМІ — радыёстанцыі «Беларускае Радыё Рацыя», зарэгістраванага ў Беластоку (Польшча). Нягледзячы на шматлікія запыты, ён не змог атрымаць акрэдытацыю як журналіст, які працуе на замежнае СМІ.
КПЧ ААН пастанавіў, што Беларусь абавязаная даць Віктару Парфёненку адэкватную кампенсацыю і правесці незалежны разгляд хадайніцтва аб прадастаўленні яму акрэдытацыі.
Яўген Саўко, які раней узначальваў траўматалагічнае аддзяленне раённай бальніцы ў Ваўкавыску, працуе там жа. Але шараговым лекарам у аддзяленні траўматалогіі. Гэтую інфармацыю пацвердзілі Z**kalo.io у бальніцы.
Крыху больш за тыдзень таму затрыманых па справе артапедаў сталі адпускаць з СІЗА. Z**kalo.io вядома пра як мінімум васьмярых лекараў, якія выйшлі пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні. Некаторыя ўжо нават вярнуліся да працы. Праўда, не на свае месцы.
Яго накіравалі ў выпраўленчую ўстанову для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі, піша «Вясна». Вадзіма судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел». Суддзя — Уладзімір Пазняк.
Улады Гродзеншчыны абвясцілі «абласную TikTok-акцыю «Споем День Победы вместе!». Удзел у ёй возьмуць школьнікі, студэнты, дзяржслужачыя, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, напісала «Гродзенская праўда».
@roni_blueberry #Лида #ЦРБ #споемденьпобедывместе ♬ оригинальный звук — roni kim
@optic1975 #Лида #ЗаводОптик #поетДеньПобедыВместе ♬ оригинальный звук — Завод Оптик
@marfa.music Споём вместе в память о наших дедах гимн Победы #рекомендации #спойсомной #деньпобеды2021 #9маяденьпобеды #деньпобеды ♬ День Победы караоке — МАРФУНЯ
Некаторыя абскарджваюць прысуды.
Дзясяткі чалавек затрымалі ў Гродне 27 лютага — у асноўны дзень галасавання на рэферэндуме. Такога ў Гродне не было з акцый пратэсту ў 2020 годзе. Затрыманых даставілі ў ізалятары і пачалі судзіць прама там. Некаторых адпусцілі - суды працягваюцца дагэтуль.
Суддзя — Дзмітрый Бубенчык.
Пасяджэнне пачалося 28 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна. Суддзя — Віталь Лабоцкі. Дадзеныя абвінавачанага супадаюць з дадзенымі ўрача стаматолага-артапеда першай кваліфікацыйнай катэгорыі медыка-санітарнай часткі «Гродна Азот» Дураева Аляксандра Іванавіча.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў дапамог выбраць пераможцу абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Каралева Студэнцтва-2022».
Ёй стала студэнтка ГрДМУ Ганна Бушунова. У конкурсе прамоўніцкага майстэрства удзельніцы прадставілі загадзя падрыхтаванае выступленне па тэме «Памяць сэрца», прысвечанае Годзе гістарычнай памяці, пісала «Гродзенская праўда».
29 красавіка Алег выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 15 у Магілёве, паведамляе «Вясна».
Яго судзілі ў кастрычніку 2021 года паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за падзеі 10 жніўня 2020 года. Паводле версіі следства, Алег выходзіў на праезную частку, ствараў перашкоды для руху грамадскага транспарту. Яго затрымалі ў траўні і ўтрымлівалі да суду пад вартай.
Некамерцыйныя арганізацыі ў Беларусі збіраюцца кантраляваць, каб яны не «фінансавалі тэрарызм». Гэтым зоймецца Камітэт дзяржаўнага кантролю. У ведамстве збіраюцца выпрацаваць механізмы кантролю за некамерцыйнымі арганізацыямі. У планах — карэкціроўка заканадаўства, навучальныя мерапрыемствы з прадстаўнікамі НКА і «спецыяльнае маштабнае мерапрыемства» па ацэнцы рызык. Ацэнку збіраюцца правесці ў бліжэйшы час.
У ацэнкі дзве асноўныя задачы. Першая — выявіць формы НКА, у якіх ніжэй рызыка ўключэння ў злачынную дзейнасць. Другая — сканцэнтраваць кантроль на тых формах НКА, якім прысвояць высокую і сярэднюю ступень рызыкі.
Толькі за чатыры месяцы 2022 года суды Гродзенскай вобласці вынеслі 26 рашэнняў аб прызнанні прадукцыі экстрэмісцкай. Усяго з 2008 года суды Гродзенскай вобласці вынеслі каля 70 рашэнняў. Да 2020 года рашэнняў было восем. Пасля 2020 — больш за 60. Рэдакцыя Hrodna. life прааналізавала дакументы, звязаныя з «экстрэмізмам».
Тыдзень з 14 па 20 красавіка Яўген Бузук спаў не больш за чатыры гадзіны на суткі, перакладаў з трох моваў, займаўся псіхалагічным і псіхіятрычным кансультаваннем, быў грузчыкам, насільшчыкам і кіроўцам. Ён валанцёрыў на адным з прапускных пунктаў украінска-польскай мяжы: дапамагаў знайсці жыллё, транспарт, падтрымку тым, хто ўцякаў ад вайны. А яшчэ — слухаў апавяданні, якімі дзяліліся людзі. Для Hrodna. life Яўген распавёў пра свой валанцёрскі досвед і гісторыі ўцекачоў.
У літоўскіх школах Беларусі ў Пелясе і Рымдзюнах з верасня 2022 года знікне літоўская мова выкладання. Замест яе ўрокі будуць весці толькі на рускай і беларускай. Літоўскія чыноўнікі лічаць рашэнне скасавання літоўскай мовы ў школах непрымальным і хочуць дамагчыся хаця б пераходнага перыяду.
«Прынцыповую згоду» Гродзенскага гарвыканкама на правядзенне акцыі атрымала праўладная актывістка Вольга Бондарава, аб чым яна паведаміла 25 красавіка. «Аб часе і месцы збору будзе паведамлена дадаткова: пакуль ідзе ўзгадненне святочных мерапрыемстваў на 9 траўня».
У Расіі існуюць два рухі: «Бессмяротны полк» і «Бессмяротны полк Расіі». У 2022 годзе ў калону дазволілі ўстаць людзям з партрэтамі ваенных, якія загінулі ў час вайны Расіі ў Украіне. Стваральнікі «Бессмяротнага палка» папрасілі не звязваць іх з будучымі шэсцямі. На іх думку, першапачатковы сэнс акцыі змяніўся. Раней былыя журналісты Томскага тэлеканала ТВ2, якія правялі першую акцыю «Бессмяротны полк» у 2012 годзе, выступалі з крытыкай расійскага ўварвання ва Украіну.
Прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча пачнуць судзіць 16 траўня ў Гродзенскім абласным судзе. Пра гэта паведаміў праваабаронца Сяргей Сыс — у раскладзе пасяджэнне пакуль не з’явілася. Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Паводле сьведчаньняў знаёмых, ад лістападу 2021 году Мікалай знаходзіцца ў гродзенскай турме. Утрымліваюць яго ў адзіночнай камэры. Прычым пры пераводзе зь Мінску ў Гродна, які адбыўся раптоўна, яму не дазволілі ўзяць з сабой цёплыя рэчы. У адзіночцы было вельмі холадна. Мікалай мёрз, пакуль блізкія ня здолелі яму перадаць адзеньне. Узьніклі праблемы і зь перадачай лекаў. Бо Мікалай мусіў напісаць заяву, падпісаць яе ў «начальства», потым перадаць на волю блізкім, якія менавіта лекі можна яму перадаваць. Увосень ён некалькі разоў моцна перахварэў на каранавірус, расказаў «Свабодзе» праваабаронца і сябар зьняволенага Васіль Завадзкі, знаёмы зь цяперашняй сытуацыяй зьняволенага.
«Цяпер ліставаньне зь сябрамі і неабыякавымі людзьмі спынена цалкам. Лісты даходзяць толькі да маці, якая цяпер жыве зь сястрой Мікалая. Карэспандэнцыя перастала прыходзіць пасьля таго, як Мікалай азнаёміўся з матэрыяламі справы, гэта быў канец студзеня. У яго нястача інфармацыі — лістоў няма, газэт яму не аддаюць. Пра вайну ва Ўкраіне ён даведаўся толькі празь месяц ад яе пачатку», — расказаў Завадзкі.
Інфармацыйную блякаду Аўтуховіча ён лічыць формай ціску, бо Мікалай заўсёды пісаў у адказах людзям, што лісты для яго вельмі важныя, каштоўныя.
«Гэта ціск, каб перад судом расхістаць яго маральны, псыхалягічны стан, — камэнтуе сытуацыю Мікалая Аўтуховіча Васіль Завадзкі. — Тым ня менш у лістах і да людзей, і да блізкіх чуваць па інтанацыі, што ён трымаецца выключна мужна, супакойвае людзей, запэўнівае, што ўсё будзе добра. Ён не зламаўся, захоўвае бадзёры дух. Хоць гэта надзвычай складана — безь людзей, размоў, лістоў, газэт. У адным лісьце ён пісаў, што прадчувае нешта нядобрае. Але ў наступным ужо зазначыў, што „гэта мой лёс, я мушу гэты шлях прайсьці“. У душы ён захоўвае аптымізм».
Інфармацыю ў Telegram-чаце «Незалежны Азот» прызналі экстрэмісцкай. Такое рашэнне 25 красавіка прыняла ў судзе Ленінскага раёна Гродна суддзя Вольга Шуманская. Чат быў закрытым — толькі для сябраў незалежнага прафсаюза на «Гродна Азот». Аб ім даведаліся падчас масавых апытанняў членаў гэтага прафсаюза.
Пасля праверкі пракуратура Гродзенскай вобласці прыпыніла дзейнасць першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот». У Гродзенскі абласны суд накіравалі заяву аб прызнанні прафсаюза экстрэмісцкай арганізацыяй, забароне яе дзейнасці і ліквідацыі.
Раніцай 29 красавіка затрымалі Андрэя Ханевіча, старшыню першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза ААТ «Гродна Азот», паведаміў канал завадчан. Абставіны затрымання застаюцца невядомымі.
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…
Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…
Гродзенскі блогер і краязнаўца Яўген Аснарэўскі прадставіў першую канцэпцыю рэканструкцыі палаца роду Пшаздзецкіх. Калі б…
У снежні 2024 года колькасць свабодных працоўных месцаў у вобласці склала больш за 19,3 тыс.…
Усяго ў Гродзенскай вобласці з 2020 года распачалі каля 3250 крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасці». У…
Павялічылася колькасць гродзенцаў, якія ездзяць без білета ў грамадскім транспарце. У параўнанні з 2023 годам…