Навіны

У Гродне прызналі экстрэмісцкім закрыты чат незалежнага прафсаюза на «Гродна Азот»

Інфармацыю ў Telegram-чаце «Незалежны Азот» прызналі экстрэмісцкай. Такое рашэнне 25 красавіка прыняла ў судзе Ленінскага раёна Гродна суддзя Вольга Шуманская. Чат быў закрытым — толькі для сябраў незалежнага прафсаюза на «Гродна Азот». Аб ім даведаліся падчас масавых апытанняў членаў гэтага прафсаюза.

Стваральнікі ўжо выдалілі чат.

Заяўнікам аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі чата быў пракурор горада Уладзімір Клішын. Зацікаўленай па справе праходзіла гродзенка Лізавета Мерляк, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, міжнародны сакратар Беларускага Незалежнага прафсаюза. Яе затрымлівалі і адпусцілі пад падпіску аб невыдаванні. У 2020-м яна нейкі час была адміністратарам канала.

Як знайшлі закрыты чат?

Telegram-канал выявілі падчас аглядаў тэлефонаў членаў незалежнага прафсаюза «Гродна Азот», выказаў здагадку Hrodna.life Андрэй Ханевіч, старшыня першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на «Гродна Азот». У 2020 годзе там размясцілі спасылкі на сайт «Х*ртыя 97», якая тады не была прызнаная экстрэмісцкай. Пазней пра іх проста забыліся.

Прымусова ставілі Telegram і чыталі перапіскі

У незалежным прафсаюзе прадпрыемства больш за 150 чалавек. Практычна ўсіх выклікалі ў Следчы камітэт і сканавалі іх тэлефоны. Паводле інфармацыі Hrodna.life, некаторым прымусова ставілі Telegram і чыталі з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння перапіскі з верасня 2020 года. Прычына была ў тым, што змесціва тэлефонаў можа быць звязана з крымінальнай справай. «Азотовцам» падалі адпаведныя дакументы.

Пра незадаволенасць працы незалежнага прафсаюза казала і адміністрацыя «Гродна Азот». Кіраўніцтва прадпрыемства адзначыла, што ў Беларускім незалежным прафсаюзе не падтрымалі звароту Белхімпрафсаюзу аб адмене санкцый. Андрэй Ханевіч у адказ на гэта сказаў Hrodna.life, што кіраўніцтва няправільна разумее задачы прафсаюзу: ён павінен не быць часткай адміністрацыі, а абараняць сваіх супрацоўнікаў.

За чатыры месяцы — 16 экстрэмісцкіх каналаў

Са студзеня па красавік 2022 суды Гродзенскай вобласці прызналі экстрэмісцкай прадукцыю не менш за 16 каналаў і чатаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025