Фото иллюстративное. Источник: pixabay.com
З 28 па 30 красавіка пад Гродна пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы па веласпорце. Праз гэта 28 і 29 красавіка ДАІ будзе перакрываць трасу М6 і дарогу на Сапоцкін, 30 красавіка — вуліцы ў раёне БХМД, піша Telegram-канал Urban Hrodna.
28 красавіка з 9.00 да 14.00 ДАІ абмяжуе рух аўтатранспарту на ўчастку трасы М6 (ад 287 км да 275 км трасы) у раёне вёскі Капцёўка ў бок прапускнога пункта «Брузгі».
29 красавіка з 10.00 да 17.00 часткова абмяжуюць рух у раёне вёсак Рацічы, Валавічоўцы, Васілевічы, Свяцк і Падлабенне.
30 красавіка з 10.00 да 14.00 абмяжуюць рух ужо ў самім Гродне — у раёне вул. В. Соламавай побач з Бальніцай хуткай дапамогі і лесапарку Ласосна (завулак Паповіча ад АЗС да вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў).
Адкрытыя чэмпіянат і першынства Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе праходзяць як III этап Кубка Беларусі ў індывідуальных і групавых гонках.
Читайте также:
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…