Гатовае да выкарыстання шматфункцыянальнае памяшканне на вул. Замкавай, 21 здаецца ў арэнду. Памяшканне займае ўвесь другі паверх над рэстаранам «Бакст». Яго можна выкарыстоўваць пад гандаль, аб’ект грамадскага харчавання, офіс, месца аказання паслуг, мяркуюць арэндадаўцы. Да канца траўня 2022 года тут размяшчаецца фітнес-клуб Gard Fitness.

Плошча памяшкання — 424,4 кв. м. Магчымая ўнутраная перапланіроўка. Кошт арэнды: € 5,9 або 17,65 рублёў за кв. м. у месяц. Будынак быў пабудаваны ў 2017 годзе.

Арэндадаўцы адзначаюць, што ёсць магчымасць размясціць вонкавую рэкламу на фасадзе будынка. Каля будынка ёсць вялікая паркоўка.

Што будзе з фітнес-клубам?

27 траўня фітнес-клуб пераедзе на вул. Камунальную, 3 на тэрыторыю стадыёна «Нёман». Ён зойме месца фітнес-клуба «Чемпион» (клуб зачыняецца — Hrodna.life).

«Мы заязджаем у гэтую плошчу, забіраем яго разам з абсталяваннем. Цяпер фітнес-клуб Gard Fitness стане амаль у два разы больш. У нас будуць дзве жаночыя распранальні - кожная па 40 ячэек, з двума душамі, кожны з якіх будзе абсталяваны туалетам. Мужчынская распранальня будзе на 40 ячэек. Таксама ў нас дадасца зала фітнесу на 55 „квадратаў“. Таму фітнес-клуб Gard Fitness стане зручней, больш і камфортней», — распавёў дырэктар і інструктар клуба Сяргей Гардзіенка ў Instagram.

Зараз памяшканне на вул. Камунальнай, 3 падрыхтоўваюць да пераезду.

Чытайце таксама: