Гатовае да выкарыстання шматфункцыянальнае памяшканне на вул. Замкавай, 21 здаецца ў арэнду. Памяшканне займае ўвесь другі паверх над рэстаранам “Бакст”. Яго можна выкарыстоўваць пад гандаль, аб’ект грамадскага харчавання, офіс, месца аказання паслуг, мяркуюць арэндадаўцы. Да канца траўня 2022 года тут размяшчаецца фітнес-клуб Gard Fitness.
Плошча памяшкання – 424,4 кв. м. Магчымая ўнутраная перапланіроўка. Кошт арэнды: €5,9 або 17,65 рублёў за кв. м. у месяц. Будынак быў пабудаваны ў 2017 годзе.
Арэндадаўцы адзначаюць, што ёсць магчымасць размясціць вонкавую рэкламу на фасадзе будынка. Каля будынка ёсць вялікая паркоўка.
Што будзе з фітнес-клубам?
27 траўня фітнес-клуб пераедзе на вул. Камунальную, 3 на тэрыторыю стадыёна “Нёман”. Ён зойме месца фітнес-клуба “Чемпион” (клуб зачыняецца — Hrodna.life).
“Мы заязджаем у гэтую плошчу, забіраем яго разам з абсталяваннем. Цяпер фітнес-клуб Gard Fitness стане амаль у два разы больш. У нас будуць дзве жаночыя распранальні – кожная па 40 ячэек, з двума душамі, кожны з якіх будзе абсталяваны туалетам. Мужчынская распранальня будзе на 40 ячэек. Таксама ў нас дадасца зала фітнесу на 55 “квадратаў”. Таму фітнес-клуб Gard Fitness стане зручней, больш і камфортней», – распавёў дырэктар і інструктар клуба Сяргей Гардзіенка ў Instagram.
Зараз памяшканне на вул. Камунальнай, 3 падрыхтоўваюць да пераезду.
Чытайце таксама:










