Пытанне аб працягу фінансавання міжнародных грамадскіх арганізацый паднялі на сходзе дырэкцыі “Гродна Азот” 15 красавіка. Акрамя таго, кіраўніцтва незадаволена працай Беларускага Незалежнага прафсаюза. Яны не падтрымалі зварот супраць санкцый і не ўдзельнічалі ў суботніку. Пра гэта паведамілі ў карпаратыўным выданні “Гродзенскі хімік”.
На думку прадпрыемства, грамадскія арганізацыі не прымаюць меры па «неправамерным ўвядзенні» санкцый у дачыненні да «Гродна Азот». Гэтым яны нібыта замоўчваюць факт дыскрымінацыі работнікаў. Прадпрыемства разбярэ, наколькі мэтазгодная выплата членскіх узносаў у цэнтральныя апараты аб’яднанняў прафсаюзаў і іншых грамадскіх арганізацый. Па іх думку, яны не выконваюць галоўнай функцыі — абароны права чалавека на працу. Якія менавіта арганізацыі маюцца на ўвазе, не ўдакладнілі.
Кіраўніцтва прадпрыемства адзначыла, што ў Беларускім незалежным прафсаюзе не падтрымалі звароту Белхімпрафсаюзу аб адмене санкцый. «Галаслоўныя і правакацыйныя заявы аб парушэнні правоў сябраў БНП або магчымых звальненнях, якімі незалежны прафсаюз апраўдвае неўмяшанне ў дадзеную праблему, перш за ўсё сведчаць аб яго дэкструктыўным і спажывецкім дачыненні да заводу», — лічыць кіраўніцтва.
БНП утвораны ў 1991 годзе. Налічвае больш за 5000 работнікаў у рознагаліновых сферах вытворчасці. “Гродна Азот” – адзін з актыўных удзельнікаў аб’яднання. Застаецца найбольш фінансава незалежнай недзяржаўнай арганізацыяй за кошт прафсаюзных узносаў сваіх членаў.
Чытайце таксама:
- Суд у Гродне прызнаў звальненне работнікаў “Азоту” законным. Яны будуць абскарджваць рашэнне
- Супрацоўнікаў «Гродна Азот» перавядуць на БЕЛКАРТ з-за санкцый
Таксама на прадпрыемстве адзначылі, што незалежны прафсаюз актыўна не ўдзельнічаў у “добраахвотнай грамадска карыснай працы” на рэспубліканскім суботніку. У кіраўніцтве “шкадуюць” пра гэта.



