Дабрачынны кірмаш у падтрымку хворых на анкалогію пацыентаў хоспісаў адбудзецца ў Велікодную суботу 16 красавіка. Ён пройдзе каля касцёла Маці Божай Вострабрамскай на вуліцы Рэпіна з 9:00 па 16:00. Пра гэта паведаміў партал Гродзенскай дыяцэзіі.
Гродзенскія майстры выставяць на продаж велікодныя цацкі, упрыгожанні і пернікі. Усе сабраныя ахвяраванні накіруюць у падтрымку дзейнасці «Цэнтра Дапамогі Жыццю».
«Кожны чалавек — і дарослы, і зусім маленькі - з вялікім хваляваннем ставіцца да падрыхтоўкі і ўпрыгожвання велікоднага кошыка і паходу ў касцёл у Вялікую суботу. Калі пры гэтым паўдзельнічаць у атмасферным велікодным дабрачынным кірмашы, то цудоўны ўспамін пра сёлетняе свята Вялікадня назаўсёды будзе з вамі. А ўчыненая пры гэтым добрая справа будзе служыць невылечна хворым на анкалогію дарослым, падапечным «Цэнтра Дапамогі Жыццю», — напісалі на сайце дыяцэзіі.
Чытайце таксама: