На месцы былога вайсковага аэрадрома ў мястэчку Рось могуць зрабіць навукова-даследчы цэнтр альбо турыстычную базу. Комплекс будынкаў на тэрыторыі плошчай 4 га паспрабуюць прадаць з аўкцыёна 21 красавіка. Інфармацыю пра гэта размясцілі на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Што можа зрабіць новы ўласнік
Паводле ўмоваў аўкцыёна новы ўласнік можа змяніць мэтавае прызначэнне комплекса. Там можна будзе размясціць прадпрыемства, навуковы цэнтр, навукова-даследчыя ўстановы альбо турыстычныя аб’екты, моладзевы лагер ці турыстычную базу.

Што ёсць на тэрыторыі
Тэрыторыя з пабудовамі былога аэрадрома — 4 га. Набыць тэрыторыю можна цалкам альбо па частках. Пабудовы падзялілі на некалькі маёмасных комплексаў. У комплекс былога аэрадрома ўвайшло 13 аб’ектаў.
У былым вайсковым гарадку захаваліся сістэмы ацяплення, водазабеспячэнне, электразабесяпчэнне і каналізацыя.

Якая цана аб’екта
Пачатковая цана аб’екта — амаль 158 тыс. рублёў. Аўкцыён адбудзецца 21 красавіка ў 11:00. у Гродне, вул. 17 Верасня, 39. Пераможца аўкцыёна атрымае права арэнды на 48 гадоў - да 2070 года.
Чытайце таксама: Аэравакзал за $ 40. З аўкцыёну прадалі самы вялікі занядбаны будынак Гродна