Навіны

Экспарт прадукцыі «Гродна Азот» паставілі на паўзу. Што плануюць рабіць далей

Праз санкцыі, якія ў 2021 годзе ўвялі супраць беларускіх прадпрыемстваў і іх кіраўнікоў, таксама праз ўзмацненне санкцый у сакавіку 2022 года, ААТ «Гродна Азот» цалкам працуе для пастаўкі ўгнаенняў на ўнутранны рынак. Экспартаваць прадукцыю плануюць у Расію, паведаміла БелТА.

Гродна Азот. Фота: Hrodna.life

«Зараз сконачана рэгістрацыя беларускіх азотных і комплексных угнаенняў для продажу на расійскім рынку. Прычым гэта сертыфікацыя пройдзена ў паскораным рэжыме: літаральна за некалькі месяцаў замест некалькіх гадоў», — сказаў прэм’ер-мінстр Беларусі Раман Галоўчанка.

Пачаць пастаўкі ў Расію плануюць у чэрвені 2022 года.

Якія беларускія прадпрыемствы таксама пацярпелі ад санкцый

Акрамя «Гродна Азот» на расійскі рынак плануюць пераарыентаваць і «Гомельскі хімзавод». Раней большасць яго прадукцыі экспартавалі ва Украіну.

Прадукцыю на сумму $ 1,5 млрд, якую планавалі экспартаваць ва Украіну, а таксама краіны Еўрасаюза і ЗША з Беларускага Металургічнага Завода, Маторна-трактарнага завода і Мінскага аўтамабільнага завода перанакіруюць на ўнутранны рынак, у Расію і рынкі іншых краін. Якіх менавіта, БелТА не ўдакладніла.

«У далейшым па меры стабілізацыі сітуацыі і павелячэння экспарта, загрузка заводаў будзе павялічвацца», — сказаў Галоўчанка.

Чытайце таксама: Из-за санкций выбирают между итальянцами и китайцами. Что с проектом нового азотного комплекса на «Гродно Азот»

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024