Навіны

«Я хачу, каб ад настаўнікаў у першую чаргу адчапіліся». Міністр прапануе выхоўваць дзяцей па суботах. Настаўнікі выказваюцца без энтузіязму

Міністэрства адукацыі плануе пераглядзець рэкамендацыі аб правядзенні шостага школьнага дня. Па суботах дзецям плануюць выкладаць патрыятычнае выхаванне. Пра гэта 8 красавіка сказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас працоўнай паездкі ў Брэст.

Школьны кабінет. Ілюстратыўнае фота.

«Шосты школьны дзень прадназначаны для таго, каб мы займаліся менавіта выхаваўчай працай. Тут кожны кіраўнік школы, класны кіраўнік, педагог, настаўнік у сваёй працы, якую ён выбудоўвае менавіта ў гэты дзень, павінен ставіць у главу кута нашую гістарычную спадчыну і патрыятычнае выхаванне», — сказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец

Папярэднія рэкамендацыі наконт шостага школьнага дня пераглядалі пяць гадоў таму. «Мы разумеем, што час ідзе. У сучасных рэаліях мы павінны знаходзіць больш эфектыўныя падыходы менавіта ў пытаннях патрыятычнага выхавання моладзі», — лічыць Іванец.

Што думаюць настаўнікі

«На конт патрыятычнага выхавання — я хачу, каб ад настаўнікаў у першую чаргу адчапіліся. У той сістэме, што існуе зараз, патрыятызм і ідэалогія адно і тое ж. Мне такое не падабаецца» — сказала Hrodna.life настаўніца адной з гродзенскіх школ.

На яе думку, зусім без мерапрыемстваў на патрыятычную тэматыку хутчэй за ўсё не атрымаецца. «Пра Вялікую Айчынную, канешне, трэба ведаць і пра Хатынь, і пра Дзень перамогі, але гэта не ўсё. Я не ведаю, як яны хочуць зрабіць [шосты школьны дзень — заўв. Hrodna.life]. Калі гэта, напрыклад, экскурсіі па музеях, гэта яшчэ норм, — мяркуе настаўніца, — а калі трэба будзе „ўліваць у вушы“, то гэта вельмі дрэнна».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024