Горад

Замест «Лёлі» — «Silencio». У Гродне адкрыўся двухпавярховы лаўндж-бар

Лаўндж-бар «Silencio» пачаў працу ў тэставым рэжыме з 31 сакавіка. Ён знаходзіцца ў тым жа будынку, дзе калісьці была крама этна-сувеніраў «Лёля» (вул. Вялікая Траецкая, 7).

Рыхтавалі пляцоўку амаль тры месяцы

Уласнікі выбралі месца невыпадкова. Яны шукалі будынак у гістарычным цэнтры, а дадатковым плюсам стала тое, што будынак мае два паверхі. Падрыхтаваць пляцоўку для прыёма гасцей заняло каля трох месяцаў.

Канцэпцыя — месца, каб расслабіцца

Лаўндж-бар — месца для адпачынку і поўнага расслаблення. Прыкметы лаўндж-бара: лёгкая, ненадакучлівая музыка, спецыяльна нягучная, утульная абстаноўка і зручная мэбля. Такіх ідэяў стараліся прытрымлівацца ўладальнікі бара, калі рыхтавалі канцэпцыю ўстановы.

Па буднях установа будзе працаваць у лаўндж-фармаце. Выхадныя абяцаюць быць напоўненыя драйвам, плануюць запрашаць дыджэяў.

У бары 21 пасадкавае месца. Столікі можна замаўляць загадзя праз Instagram.

Што па напоях і меню?

У «Silencio» багатая гарбатная карта — каля 30 пазіцый: ад звычайнай гарбаты да пу эра і ўлуна. Кошт любой гарбаты — 8 рублёў за 1200 мл. Алкагольная прадукцыя прадстаўлена як традыцыйнымі моцнымі і слабаалкагольнымі напоямі, так і фірмовымі кактэйлямі ды шотамі, якіх таксама каля 30 пазіцый.

Сваёй кухні ў бары няма і хутчэй за ўсё не будзе. Ёсць магчымасць наладзіць супрацоўніцтва з рэстарацыямі і кавярнямі, што побач.

З нядзелі па чацвер «Silencio» працуе з 18:00 да 02:00, з пятніцы па суботу — з 18:00 да 04:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025