Падчас сустрэчы кіраўніцтва Гродзеншчыны с надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі. Скрыншот з відэа "Гродно Плюс".
Гродзеншына і Азербайджан плануюць развіваць супрацоўніцтва ў розных галінах. Гэта тычыцца паставак тэхнікі, харчавання, сферы дрэваапрацоўкі і машынабудаўніцтва. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».
«Мы бачым азербайджанскія фрукты, гародніну. Я лічу, што вялікі турыстычны патэнцыял мае развіццё супрацоўніцтва з Азербайджанам. Таму кропак сутыкнення ў нас вельмі шмат», — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік тэлеканалу «Гродна Плюс».
Каля 40 прадпрыемстваў Гродзеншчыны пастаўляюць сваю прадукцыю ў Азербайджан. У 2021 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў $ 885 млн. Гэта ў два разы больш, чым у 2020 годзе. Экспарт тавараў з Гродзенскай вобласці ў Азербайджан у 2021 годзе склаў $ 17,5 млн. У 2016 годзе такі абарот складаў $ 5,2 млн, а больш за $ 4 млн прыпадала на экспарт тавараў.
Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі з Гродзенскай вобласці ў Азербайджан у 2016 годзе былі: драўняна-кудзелістыя і драўняня-стружкавыя пліты, сталовы і кухонны посуд, этылавы спірт, мэбля і яе часткі, каўбасы і прадукцыя з мяса, сметанковае масла, бульба, краны, клапаны і вентылі.
Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у 2018 годзе прапанаваў скіраваць інвестыцыі ў будаўніцтва новага азотнага камбіната на ААТ «Гродна Азот». Тады на рэалізацыю гэтага праекта планавалі прыцягнуць каля $ 1,6 млрд. Але ўжо ў 2020-м годзе казалі пра прыцягненне да праекта італьянцаў, а ў 2022-м — памянялі італьянцаў на кітайцаў.
У 2018 годзе Азербайджан вывучаў магчымасць арганізаваць разліў віна ў Гродзенскай вобласці. Тады ў Гродзенскай вобласці працавала шэсць арганізацый з удзелам азербайджанскага капіталу. Пераважна яны прадстаўлялі сферу паслуг і рэстаранны бізнес.
На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…