Гродзеншына і Азербайджан плануюць развіваць супрацоўніцтва ў розных галінах. Гэта тычыцца паставак тэхнікі, харчавання, сферы дрэваапрацоўкі і машынабудаўніцтва. Пра гэта паведаміў тэлеканал “Гродна Плюс”.

Гродзеншына і Азербайджан будуць развіваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і турызме
Падчас сустрэчы кіраўніцтва Гродзеншчыны с надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі. Скрыншот з відэа “Гродно Плюс”.

“Мы бачым азербайджанскія фрукты, гародніну. Я лічу, што вялікі турыстычны патэнцыял мае развіццё супрацоўніцтва з Азербайджанам. Таму кропак сутыкнення ў нас вельмі шмат”, – сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік тэлеканалу “Гродна Плюс”. 

Гродзеншына і Азербайджан будуць развіваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і турызме
Падчас сустрэчы кіраўніцтва Гродзеншчыны с надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі. Скрыншот з відэа “Гродно Плюс”.

Каля 40 прадпрыемстваў Гродзеншчыны пастаўляюць сваю прадукцыю ў Азербайджан. У 2021 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў $885 млн.  Гэта ў два разы больш, чым у 2020 годзе. Экспарт тавараў з Гродзенскай вобласці ў Азербайджан у 2021 годзе склаў $17,5 млн. У 2016 годзе такі абарот складаў $5,2 млн, а больш за $4 млн прыпадала на экспарт тавараў. 

Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі з Гродзенскай вобласці ў Азербайджан у 2016 годзе былі: драўняна-кудзелістыя і драўняня-стружкавыя пліты, сталовы і кухонны посуд, этылавы спірт, мэбля і яе часткі, каўбасы і прадукцыя з мяса, сметанковае масла, бульба, краны, клапаны і вентылі.

Якія праекты Азербайджан планаваў рабіць на Гродзеншчыне

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы  з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у 2018 годзе прапанаваў скіраваць інвестыцыі ў будаўніцтва новага азотнага камбіната на ААТ “Гродна Азот”. Тады на рэалізацыю гэтага праекта планавалі прыцягнуць каля $1,6 млрд. Але ўжо ў 2020-м годзе казалі пра прыцягненне да праекта італьянцаў, а ў 2022-м – памянялі італьянцаў на кітайцаў.

У 2018 годзе Азербайджан вывучаў магчымасць арганізаваць разліў віна ў Гродзенскай вобласці. Тады ў Гродзенскай вобласці працавала шэсць арганізацый з удзелам азербайджанскага капіталу. Пераважна яны прадстаўлялі сферу паслуг і рэстаранны бізнес.