Папярэдні запіс на атрыманне апосціля з 5 красавіка ўводзіць Міністэрства замежных справаў. Прычына — вялікая колькасць жадаючых. Гэта часовая мера, паведаміла МЗС.

Атрымаць апосціль можна будзе толькі па папярэднім запісе ў Мінску. Што рабіць гродзенцам
Міністэрства Замежных Спраў РБ. Крыніца: belmarket.by

Запісацца на працэдуру прастаўлення апосціля можна толькі ў журнале запісу на прыём. Ён знаходзіцца на посце аховы ў Галоўным консульскім упраўленні МЗС у Мінску (вул. Карла Маркса, 37а). Запіс адбываецца па працоўных днях з 10:30 да 12:00.

Што рабіць тым, хто жыве не ў Мінску

Жыхароў іншых гарадоў абяцаюць прымаць у парадку жывой чаргі: праз аднаго наведвальніка запісанага на прыём, па прад’яўленні пашпарта з адпаведнай рэгістрацыяй.

Прыём дакументаў будзе адбывацца з 8:00 да 10:30, а выдача з 15:00 да 16:00.

Апосціль — міжнародны штамп, які пацвярджае законнасць дакумента. Практычна ўсе дакументы, якія патрабуюцца за мяжой, павінны быць перакладзены і легалізаваны. Прастаўленне апосціля спрашчае наданне юрыдычнай моцы дакументу.

Цана на прастаўленне апосціля вырасла ў 10 разоў

У пачатку сакавіка 2022 года ў Беларусі прыпынілі прастаўлення апосціля і аднавілі 21 сакавіка. Цана дзяржпошліны за прастаўленне апосціля вырасла ў 10 разоў. Да 22 сакавіка цана за такую працэдуру складала 16 рублёў. Пасля 22 сакавіка — 5 базавых велічынь (160 рублёў). Верагодна, гэта звязана з вялікай колькасцю жадаючых пакінуць Беларусь.