Фота: gpk.gov.by, носіць ілюстрацыйны характар
Беларусь здымае абмежаванні на перасячэнне сваёй мяжы, паведаміў афіцыйны Telegram-канал урада Беларусі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Таксама пастанова рэгулюе ўмовы вызвалення замежнікаў ад прадастаўлення ПЦР-тэстаў пры ўездзе ў Беларусь. Абмежаванні здымуць з 3 красавіка.
Дакумент здымае абмежаванні на перасячэнне дзяржаўнай мяжы як замежнымі грамадзянамі, так і грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у наземных пунктах пропуску.
Абмежаванні на перасячэнне беларускай мяжы грамадзянамі краіны, асобамі без грамадзянства і замежнікамі будуць знятыя з 00:00 3 красавіка, удакладніў Telegram-канал Пагранічнага камітэта. Змяненні зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2022 года № 197 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 года № 624».
ПЦР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі пры гэтым не патрэбны для беларусаў, але спатрэбіцца для ўезду замежнікам. Гэта не распаўсюджваецца на замежнікаў, якія прыбываюць у Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычным становішчам ва Украіне, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю іншых краін. Не патрэбен ПЦР або сертыфікат і грамадзянам Расеі, якія перасякаюць беларуска-расійскі ўчастак мяжы.
Замежным грамадзянам, якія едуць з Украіны да месца пастаяннага пражывання, дазволены бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі да 15 красавіка ўключна.
Абмежаванне на выезд з Беларусі ў суседнія краіны, акрамя Расіі, было ўведзена з 21 снежня 2020 года. Выключэннем мог стаць выезд на аздараўленне, а таксама на вучобу або працу раз на паўгода, з верасня 2021 года — раз на тры месяцы. Афіцыйнай прычынай называлі прадухіленне распаўсюджвання ў Беларусі інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.
Абмежаванні на перасячэнне мяжы Беларусі і Расіі Расія зняла з 18 сакавіка. Па прыездзе ў Расію не патрабуецца падстава для ўезду, а таксама ПЦР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі.
Чытайце таксама: Не нужен карантин, сертификат и ПЦР-тест. В Польше сняли коронавирусные ограничения
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…