Навіны

Рамонт вуліцы Ажэшкі скончаць у канцы красавіка. Але ўсё будзе залежаць ад надвор’я

Рамонт на вуліцы Ажэшкі плануюць скончыць у канцы красавіка — пачатку траўня 2022 года. Дакладная дата будзе залежаць ад умоваў надвор’я. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».

Рамонт на вуліцы Ажэшкі. Фота: Hrodna.life

Зараз адбываецца добраўпарадкаванне ўчастка побач з Прывакзальнай плошчай. Там змяняцюь наземныя і падземныя камунікацыі. Пазней плануюць заняцца пешаходнымі сувязямі. Таксама ўсталююць газонны і тратуарны борт, пакладуць плітку.

Калі на вуліцы Ажэшкі пачалі рамонт

Комплекснае добраўпарадкаванне на вуліцы Ажэшкі пачалі ў студзені 2022 года. Яно адбываецца на ўчастку паміж вуліцай Леніна і Прывакзальнай плошчай. Паводле плану павінны адрамантаваць і часткова замяніць усе наземныя і падземныя камунікацыі. Пасля — памяняць асфальт, высадзіць новыя дрэвы, хмызнякі і кветкі.

Рух па гэтым фрагменце вуліцы Ажэшкі перакрыты з 21 лютага да 29 красавіка 2022 года.

Рамонт на вуліцы Ажэшкі. Фота: Hrodna.life

Падчас рамонту ў пачатку сакавіка на вуліцы Ажэшкі спілавалі старыя каштаны. На адным з бакоў праезнай часткі пачалі мяняць камунікацыі і дзеля гэтага высеклі дрэвы. Прадугледжана, што ў межах добраўпарадкавання ім высадзяць замену.

Спілованыя каштаны на вуліцы Ажэшка. Крыніца: Тэлеграм-канал «Urban Hrodna»

Чытайце таксама: На Ажэшкі спілавалі старыя каштаны. Ці высадзяць замену?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024