Навіны

Заахвочвалі граматай і пасведчаннем. Гродзенскага журналіста абвінавацілі ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай

Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі абвінаваціў у супрацоўніцтве з украінскай выведкай. Пра гэта 22 сакавіка паведаміла БелТА.

Дзяніс Івашын. Крыніца фота: старонка журналіста ў Facebook

«Украінскі бок, глыбока вывучыўшы асобу Дзяніса Івашына, усяляк яго стымуляваў, выкарыстоўваючы як матэрыяльнае ўзнагароджанне, так і іншага роду заахвочванні, якія маюць значэнне для фігуранта, прымаючы пад увагу ўжо сфармаванае ў яго жаданне быць датычным да лёсу Украіны», — напісала БелТА са спасылкай на КДБ.

На думку КДБ, сярод заахвочванняў украінскім бокам — грамата намесніка міністра абароны Украіны Ігара Пазыкова і выдача пасведчання замежнага ўкраінца. Акрамя гэтага, на рахунак Дзяніса Івашына нібыта паступалі долары ЗША.

«Усю „справу“ ў некалькіх сказах раскрылі»: Што кажуць сваякі Дзяніса

Пра тое, у чым вінавацяць Дзяніса Івашына, яго жонка Вольга даведалася ўвечары 22 сакавіка. Раней дэталі новай справы не разгалошваліся.

«Гэта дзіўна, то ж нібы „супер сакрэтная справа“, усе пад падпіскай пра неразгалошванне, карэспандэнцыю нават блакуюць, а тут на табе, усю „справу“ ў некалькіх сказах раскрылі. Няўжо ж цяпер скасуюць падпіску ў адваката напрыклад?» — сказала Hrodna.life жонка палітвязня Вольга Івашына.

На яе думку разгалошванне справы звязана з «падрыхтоўкай нападу войскаў РБ на Украіну».

«Яны ўжо і так столькі смеццевых феерычных казачных „абвінавачванняў“ выклалі, што яўна перабралі, нават для самых ушыбленых „патрыятызмам“ будзе выглядаць непраўдападобна. Я ўжо маўчу пра тое, што гэта ўсё проста нахабная хлусня!» — сказала Вольга Івашына.

Дзяніса Івашына трымаюць за кратамі больш за год

Журналіста Дзяніса Івашына затрымалі увечары 12 сакавіка 2021 года. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай. У яго дома, на лецішчы, а таксама ў бацькоў супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Раней было вядома, што Дзяніс праходзіць падазраваным паводле арт.365 КК — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яго прызналі палітвязнем. Ён не стаў пісаць ліст Лукашэнку аб памілаванні.

У верасні 2022 года Дзянісу выставілі новае абвінавачанне — ч.1 арт.356 КК Беларусі - Здрада дзяржавы. Палітвязню пагражае да 15 гадоў зняволення.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024