Навіны

Кнігу пра вайсковую гісторыю Беларусі хутка прызнаюць экстрэмісцкай. Пастараліся Гродзенская пракуратура і «інфаспецназаўка» Бондарава

Кнігу Віктара Ляхора «Вайсковая гісторыя Беларусі. Героі, сімвалы, колеры», неўзабаве могуць прызнаць экстрэмісцкай. Пракуратура Гродна накіравала такую заяву ў суд Ленінскага раёна. Пра гэта 22 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале паведаміла актывістка і «інфаспецназаўка» Вольга Бондарава.

Рашэнне аб прызнанні кнігі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» павінен прыняць суд Ленінскага раёна ў Гродне. Рашэнне суда накіруюць у Міністэрства інфармацыі для ўключэння кнігі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У лісце да Бондаравай начальнік аддзелу па наглядзе за выкананнем заканадаўства Пракуратуры Гродзенскай вобласці Толкун адзначае, што паводле пастановы суда павінны будуць заблакаваць таксама інтэрнэт-рэсурсы, якія садзейнічаюць распаўсюду «экстрэмісцкай» кнігі на тэрыторыі Беларусі.

Адказ пракуратуры Гродзенскай вобласці Бондаравай. Фота: Telegram-канал Вольгі Бондаравай

Кніга Ляхора ёсць у каталогах інтэрнэт-крамаў Wildberries, Ozon, Labirint.ru, 21vek і шэрагу дробных беларускіх крамаў. Але нідзе яе ўжо даўно няма ў наяўнасці. З OZ.by яна наогул знікла з каталогу.

Бондарава лічыць, што у кнізе Ляхора «ўсхваляецца калабрацыянізм і паліцайшчына ў любой яе вычварнай форме».

Вольга Бондарава, ілюстрацыйнае фота. Фота: Гродзенская праўда

Вользе Бондаравай 39 гадоў. Яна прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці - за кантрабанду цыгарэт у Польшчу. Праходзіла пацярпелай па справе Васіля Пільца і Вадзіма Плаўскага. Здымала на відэа паразвешваныя ў Гродна стужкі, налепкі і сцягі, аб чым распавядала ў Telegram-канале.

Пра што кніга «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі, сімвалы, колеры»

Аўтар кнігі зрабіў спробу рэканструкцыі мінулага Беларусі з дапамогай сімвалаў, колераў і вобразаў. У кніге прадстаўлены і апісаныя беларускія народныя арнаменты, Крыж Еўфрасінні Полацкай, Біблія Скарыны, Статут ВКЛ, Слуцкі паяс, нацыянальны сцяг і герб Пагоня. Але большую ўвагу аўтар звярнуў на вайсковую сімволіку. У кнізе прадстаўлены ілюстрацыі і кароткія аповеды пра войска, а таксама імёны выбітных беларусаў.

Кніга выйшла з друку ў 2019 годзе як энцыклапедыя. Яна напісана на рускай мове. Над малюнкамі да кнігі працаваў калектыў ілюстратараў.

Аўтар кнігі займаўся нагляднай агітацыяй

Віктар Ляхор нарадзіўся ў 1965 годзе ў Віцебску. У 1987 годзе скончыў Львоўскую ваенна-палітычную вучэльню. Ва Узброеных сілах займаўся распрацоўкай вайсковай сімволікі, атрыбутыкі нагляднай агітацыяй, музейнай справай, графічнай рэканструкцыяй даспехаў і ўніформы. Таксама ілюстраваў кнігі, газеты і часопісы.

Чытайце таксама: «Інфаспецназаўка» Бондарава з Гродна хацела падтрымаць сілавікоў аўтапрабегам. Гарвыканкам не дазволіў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024