Гродзенскі лясгас пачне продаж бярозавага соку з 24 сакавіка 2022 года. Папярэдняя цана — 24 капейкі за літр, паведаміў Гродзенскі лясгас.

У Гродне пачынаецца продаж бярозавага соку: дзе і за колькі можна яго набыць
Сбор бярозавага соку. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: 1prof.by

Набыць сок з 24 сакавіка можна будзе ў Гродзенскім лясніцтве (вёска Казіміраўка) з 8.00 і па наяўнасці соку, а таксама ў двары лясгаса ў Гродне на вуліцы Фестывальнай, 16 з 11.00 і па наяўнасці соку.

Пры гэтым у Казіміраўцы сок можна набыць танней, чым у Гродне. За 100 літраў соку трэба будзе заплаціць 21,60 рублёў.

У мінулым годзе продаж пачалі 1 красавіка. Паўнавартаснаму руху сока пакуль перашкаджаюць начныя замаразкі.

Што будзе, калі збіраеш сок без дазволу

За парушэнне тэрміна збору ці прымяненне забароненых сродкаў альбо метадаў сбору і за адсутнасць дакуменаў пры зборы бярозавага соку артыкул 15.26 КаАП прадугледжвае штраф да 20 базавых велічынь (640 рублёў). На індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых (3200 рублёў), на юрыдычную асобу — да 500 базавых (16 000 рублёў).

За збор соку ў непрадугледжаных месцах пагражае штраф да 30 базавых велічынь (960 рублёў). На індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых (3200 рублёў), на юрыдычную асобу — да 300 базавых (9600 рублёў).