Студэнтаў выклікалі ў адміністрацыю ўніверсітэта з-за падпісак на Telegram-каналы. На палітвязня з Ліды збіраюцца завесці яшчэ адну крымінальную справу. «Інфаспецназаўка» Бондарава з Гродна хацела падтрымаць сілавікоў аўтапрабегам, але гарвыканкам ёй не дазволіў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 14 па 20 сакавіка.
У Мінгарсудзе 9 снежня 2021 года Арцёму Баярскаму прысудзілі пяць гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што Арцёма абвінавачвалі ў адміністраванні Telegram-канала «Мая краіна Беларусь» і Telegram-чата «Я выхожу/МКБ», а таксама ва ўдзеле ў маршы «Народнага ультыматуму» 25 кастрычніка 2020 года, паведамляе «Вясна». Днямі палітвязня перавялі з магілёўскай турмы ў папраўчую калонію ў Шклове.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы студэнтаў выклікалі і папярэджвалі пра «наступствы» падпіскі на сацсеткі «Мая краіна Беларусь» і іншыя, дзе «ёсць сімволіка». Пра гэта распавялі ў самой супольцы.
Там адзначылі, што прадстаўнік адміністрацыі ўніверсітэта адкрыта кажа, што ўстанова адукацыі не хоча мець праблем, а інфармацыю ў згаданых групах можна чытаць і без падпіскі.
15−16 сакавіка суд Смаргонскага раёна разглядаў справу мясцовага жыхара Яўгена Шуляка, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 367 «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», паведамляе «Вясна».
Мужчыне ставілі ў віну тое, што на сваёй старонцы ў Аднакласніках ён размясціў знойдзены ў інтэрнэце малюнак з выявай Лукашэнкі з надпісамі, якія ўтрымлівалі словы «падступны», «прагны», «прусак», «ашуканец» і іншыя. Судова-лінгвістычная экспертыза вырашыла, што гэта абразлівыя словы, яны негатыўна характарызуюць Лукашэнку і ўтрымліваюць у сабе паклёп.
У сацыяльных сетках Сяргей Луфярэнка размяшчаў «экстрэмісцкія» матэрыялы, абражаў прэзідэнта і службовых асоб, і зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Як сцвярджаюць сілавікі, яму пагражае арт. 361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Мужчына заключаны пад варту.
У Ігара Пыж’янава заканчваецца тэрмін і яго маглі выпусціць на волю па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде» паведаміў, што на яго хочуць завесці яшчэ адну крымінальную справу фінансавага характару. «Матывавана гэта тым, што рэжым лічыць яго небяспечным для сістэмы на волі і трэба яшчэ патрымаць у няволі», — паведаміла іх крыніца.
Ігар — юрыст з Ліды, раней працаваў у мясцовым РАУС, адкуль сышоў у запас капітанам. Быў назіральнікам падчас прэзідэнцкіх выбараў. Асуджаны да трох гадоў калоніі за гвалт у дачыненні да міліцыянта — нібыта ён зрабіў падножку супрацоўніку, нагадвае «Вясна».
Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы. 22 лістапада 2021 года Андрэй быў асуджаны да двух гадоў «хіміі» паводле ч.1 арт. 342 КК. Яго вызвалілі ў зале суда. Андрэя прызналі вінаватым у тым, што 6 верасня 2020 года ён прыняў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў цэнтры Гродна, паведамляе «Вясна».
Максіма Кубліцкага з Гродна на мінулым тыдні асудзілі на два гады пазбаўлення волі за пакінуты ў сацсетках каментар. Яго затрымалі ў студзені 2022 года. Па прызнанні на відэа, ён абражаў у інтэрнэце службовых асоб, а летам 2021 года запусціў чат-бот «Перамога».
У адміністрацыі горада здзівіліся і параілі ехаць яму ў Беларусь. Атрыманне статусу бежанца — не самая хуткая працэдура, тым больш — з беларускім пашпартам, паведамляе «Еўрарадыё». Цяпер Стас жыве ў адным з невялікіх нямецкіх гарадкоў у чужой сям'і. У сям'і - сямёра чалавек, Стас — восьмы. Тыдзень таму ён карміў ўкраінскіх вайскоўцаў. Зараз частуе ўкраінскім баршчом і беларускай выпечкай гасцінных уладальнікаў свайго часовага дома.
Станіслаў Цыбінскі — актывіст, валанцёр праваабарончай арганізацыі «ТаймАкт», якая займаецца абаронай правоў зняволеных і супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы. У 2017 годзе выйшаў на волю пасля 15 гадоў зняволення за забойства. З тых часоў дапамагае іншым асуджаным. Стаса Цыбінскага затрымалі ў Мінску 10 жніўня 2020 года. Пасля гэтага ён з’ехаў у Кіеў.
Супрацоўнікаў гродзенскага завода «Радыёхваля» адпраўляюць у адпачынак за свой рахунак. Некаторыя пачалі пісаць заявы на звальненне, бо працы няма і не прадбачыцца. Пра гэта Hrodna. life распавяла блізкая да завода крыніца.
Актывістка «Інфаспецназ» Вольга Бондарава хацела правесці аўтапрабег у падтрымку сілавікоў і падала заяву ў Гродзенскі гарвыканкам. Улады не ўзгаднілі мерапрыемства. Пра гэта яна распавяла ў сваім Telegram-канале, выклаўшы адпаведныя дакументы.
У Мінску знайшлі павешанага Эміля Чэчко. Гэта польскі вайсковец які ў снежні 2021 года папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Абставіны смерці высвятляюцца. Следчыя не выключаюць, што смерць можа насіць гвалтоўны характар, паведаміў Следчы камітэт Беларусі.
У Літве абмежавалі суму наяўных грошай у еўра, якую можна правозіць праз мяжу ў Беларусь і Расію. Зараз вывезці з сабой можна максімум € 60. Пра гэта 18 сакавіка паведаміла выданне Delfi са спаслыкай на літоўскую мытню.
У сувязі з вайной і санкцыямі з Беларусі і Расіі пачалі сыходзіць замежныя модныя брэнды. Чыноўнікі сцвярджаюць, што іх лёгка заменіць беларускі легпрам. Бізнесмены кажуць: можна замяніць, але айчыннае будзе даражэй. Hrodna. life запытаўся ва ўладальніцы крамы беларускага адзення і дырэктаркі швейнага прадпрыемства, ці сапраўды мясцовыя вытворцы заменяць нам H&M?
Удзельнікі «экстрэмісцкага фармавання» «Рабочы рух» нібыта планавалі на «Гродна Азот» дыверсію з гібеллю людзей. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка сказаў 15 сакавіка на сустрэчы з кіраўнічым і аператыўным складам органаў дзяржаўнай бяспекі.
Гродзенскі аэрапорт у вёсцы Абухава амаль спыніў працу. Большасць супрацоўнікаў адправілі дамоў. Пакінулі ахову і яшчэ некалькі чалавек, якія павінны сачыць за кацельнай. Пра гэта Hrodna. life паведамілі чытачы ў пачатку сакавіка.
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…
Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…
Гродзенскі блогер і краязнаўца Яўген Аснарэўскі прадставіў першую канцэпцыю рэканструкцыі палаца роду Пшаздзецкіх. Калі б…