Сушы-бар франшызы “Капібара” адкрыюць у Гродне на праспекце Касманаўтаў, 35. Зараз у памяшканні ідзе рамонт і падрыхтоўка да адкрыцця. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал “Туси в Гродно”.

UPD: Тэхнічнае адкрыццё сушы-бара запланавана на 6-7 красавіка 2022 года. Дастаўка пачне працаваць на працягу тыдня пасля тэхнічнага адкрыцця, – сказалі Hrodna.life у сушы-бары “Капібара”.
У якіх гарадах ужо працуе “Капібара”
Расійская сетка сушы-бараў “Капібара” працуе з 2015 года. Яна спецыялізуецца на прыгатаванні страваў японскай кухні ў фармаце “вазьмі з сабою” і на дастаўцы. У меню сэты, ролы, сушы і салаты са свежых прадуктаў. Кухары гатуюць на адкрытай кухні: кліенты могуць бачыць увесь працэс.
Сетка рэстаранаў “Капібара” прадстаўлена ў 20 гарадах Беларусі. У Гродзенскай вобласці – у Гродне, Лідзе і Слоніме. У Беларусі гэта самая буйная сетка сушы. У Расіі кампанія прадстаўлена толькі ў 10 гарадах. Да канца 2021 года кампанія планавала заняць усе гарады Беларусі і пачаць працу ў Польшчы.






