Ольга Бондарева на одном из автопробегов. Фото: БЕЛТА
Актывістка «Інфаспецназ» Вольга Бондарава хацела правесці аўтапрабег у падтрымку сілавікоў і падала заяву ў Гродзенскі гарвыканкам. Улады не ўзгаднілі мерапрыемства. Пра гэта яна распавяла ў сваім Telegram-канале, выклаўшы адпаведныя дакументы.
«Пагутарыўшы з прадстаўніком гарадской ідэалогіі, накіравала заяўку на правядзенне аўтапрабегу. Сябры, раней не атрымаецца ніяк, мяркуючы па настроях, якія пануюць у гарвыканкаме. Скажу больш: ёсць вялікія сумневы, што і гэты патрыятычны аўтапрабег зарэжуць, спаслаўшыся на якую-небудзь непераадольную прычыну. Дай Бог, каб я памылялася!» — напісала Вольга ў канале 11 сакавіка.
Вользе Бондаравай 39 гадоў. Яна прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці - за кантрабанду цыгарэт у Польшчу. Праходзіла пацярпелай па справе Васіля Пільца і Вадзіма Плаўскага. Здымала на відэа паразвешваныя ў Гродна стужкі, налепкі і сцягі, аб чым распавядала ў Telegram-канале.
Аўтапрабег планаваўся 26 сакавіка. Прыняць удзел у ім павінны былі каля 20 аўтамабіляў. Мэта мерапрыемства — «выказаць падтрымку работнікам сілавых структур Беларусі і Расіі ў іх працы па абароне правапарадку». Вольга планавала выдаткаваць на яго сродкі з асабістых зберажэнняў.
Вольга прасіла дазволіць правесці аўтапрабег па маршруце: Абласная філармонія — вул.Маставая — вул. К. Маркса — праспект Касманаўтаў — вул. Белуша — Усходні мост — праспект Я. Купалы — вул. Суворава — вул. Л. Чайкінай — вул. В. Соламавай — вул. Вясновая — БЛК — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага — вул. Курчатава — вул. Таўлая — вул. Брыкеля — Курган Славы. Там хацелі ўрачыста ўскласці кветкі.
Адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Андрэя Болтрыка прыйшоў 17 сакавіка. Гродзенскі гарвыканкам падзякаваў Вользе за «актыўную грамадзянскую пазіцыю і неабыякавае стаўленне да грамадска-палітычных падзей, што адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь». Але не дазволіў правесці аўтапрабег праз рамонт дарог у горадзе — у тым ліку на Румлёўскім мосце. У гарвыканкаме прапанавалі ёй далучыцца да святкавання Дня Перамогі і Дня Незалежнасці.
Яе падпісчыкі ў каментарах вырашылі, што прычынай адмовы з’яўляецца «польскі душок» сярод гродзенскай улады, і разважаюць, ці будзе на іх управа.
Чытайце таксама:
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…